Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 мая 1990[1] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Мінск) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уладзімір Хвашчынскі (нар. 10 мая 1990, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама». Футбаліст года Беларусі (2022).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Дынама» Брэст
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.
«Дынама» Мінск
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск»[3], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.
У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[4], якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015 года), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[5].
Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.
«Мінск»
[правіць | правіць зыходнік]Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор[6]. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі»[7].
У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.
У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце[8].
Вяртанне ў «Дынама»
[правіць | правіць зыходнік]Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў[9]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон[10], а ў жніўні 2017 года — да канца сезона 2018[11]. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).
Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама»[12].
«Шахцёр»
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. Не здолеў стаць іграком асновы, звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[14], дзе стаў асноўным іграком. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[15] і разарваў кантракт з «Шахцёрам»[16].
Трэці прыход у «Дынама» Мінск
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2020 года, пасля сыходу з «Шахцёра», зноў стаў іграком мінскага «Дынама»[17]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[18].
У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выхадзіў выключна на замену. У ліпені 2021 года быў адпраўлены ў арэнду ў казахстанскі клуб «Каспій»[19]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[20].
Вяртанне ў «Мінск»
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Мінскам»[21]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2022 адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказчыкам для беларускіх ігракоў з 2007 года. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[22].
Чацвёрты прыход у «Дынама» Мінск
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[23] і хутка зноў стаў іграком «Дынама»[24].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.
14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады, аднак пасля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 года пасля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім масчы супраць Сірыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2013, 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011 (Данія)
- Футбаліст года Беларусі: 2022
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2022
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vladimir Khvashchinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcminsk.by/player/vladimir-hvashhinskij/
- ↑ "Минск" арендовал Хващинского (руск.). football.by (8 ліпеня 2014). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского "Динамо" (руск.). football.by (10 студзеня 2015). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" расторгло контракт с Владимиром Хващинским (руск.). football.by (5 сакавіка 2015). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Хващинский отправился с «Минском» на сбор в Турцию (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Владимир Хващинский подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (27 сакавіка 2015). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Владимир Хващинский покинул "Минск" (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (12 лютага 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт с Хващинским (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Хващинский продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (10 жніўня 2017). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Минское «Динамо» объявило об уходе Хващинского (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Хващинский продолжит карьеру в "Шахтере" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ "Минск" арендовал у "Шахтера" Хващинского (руск.). football.by (18 сакавіка 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Владимир Хващинский вернулся в Солигорск (руск.). football.by (7 ліпеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Владимир Хващинский вернулся в "Шахтер", но ненадолго (руск.). football.by (8 ліпеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Хващинский вновь в минском "Динамо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Хващинский продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" отдало Хващинского в аренду в Казахстан (руск.). football.by (28 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Владимир Хващинский покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Шрамченко и Хващинский будут защищать цвета "Минска" (руск.). football.by (10 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ АБФФ назвала Владимира Хващинского лучшим футболистом Беларуси 2022 года (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Шрамченко, Хващинский и еще 12 человек покинули "Минск" (руск.). football.by (1 снежня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Владимир Хващинский официально вернулся в минское "Динамо" (руск.). football.by (4 снежня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Каспій Актау
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года