Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак
Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2006 |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гістарыяграфія |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Уладзімір Іосіфавіч Лемяшонак (14 кастрычніка 1929, в. Віктараўка, Бабруйскі раён, Бабруйская акруга, БССР, СССР — 2006) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1940 г. жыў у Бабруйску. Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам у Дзяржынскім раёне, у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1964—1971 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971—1981 г. дацэнт, намеснік загадчыка кафедры гісторыі КПСС Мінскай ВПШ, ў 1981—1991 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыка-палітычных даследаванняў. З 1992 г. — галоўны рэдактар Арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» Дзяржаўнага камітэта РБ па друку.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, у т.л. на тэрыторыі Беларусі. Аўтарам звыш 160 навуковых прац, у т.л. трох манаграфій. Адзін з аўтараў выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1-3, 1983-85).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Гераічныя старонкі вызвалення Беларусі» (1984);
- "Вызваленне — без грыфа «Сакрэтна»(1996);
- «Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1988).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1997.