Тунэлі Куці
Тунэлі Куці (в’етн.: Địa đạo Củ Chi, таксама распаўсюджана вымаўленне «Кучы») — сістэма падземных тунэляў у аднайменным прыгарадным раёне Сайгона (цяпер — частка муніцыпалітэта Хашыміна), якія выкарыстоўваліся В’етконгам падчас В’етнамскай вайны.
Сетка тунэляў дазваляла партызанам наносіць скрытыя ўдары па амерыканскім войскам. Тунэлі, якія размяшчаліся на некалькіх узроўнях глыбіні, уключалі ў сябе таемныя ўваходы, жылыя памяшканні, склады, шпіталі. Агульная даўжыня складала каля 150 км. Для барацьбы з тунэлямі ЗША ўжывалі распыленне дэфаліянтаў, што выклікала маштабнае хімічнае заражэнне вады і глебы, а таксама спецыяльныя падраздзяленні («тунэльныя пацукі»), якія неслі вялікія страты. У выніку амерыканская армія падвергла раёны з тунэлямі «дывановым бамбардзіроўкам».
У цяперашні час на базе двух элементаў комплексу арганізаваны турыстычны атракцыён. Наведванне тунэляў Куці — адна з галоўных турыстычных экскурсій у Хашыміне.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Былы камандны цэнтр, пераабсталяваны ў палявую кухню.
-
У ціры прапануецца зброя эпохі В’етнамскай вайны (на фатаграфіі M16).
-
Турысты ўваходзяць у тунэль.
-
Частка тунэля, спецыяльна пашыраная для турыстаў.
-
Раён Куці (выдзелены чырвоным колерам) на схеме мегаполіса Хашымін.