З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіганцкая трыдакна[1] (Tridacna gigas) — буйны від марскіх двухстворкавых малюскаў, які жыве ў рыфах Ціхага і Індыйскага акіянаў.
Даўжыня ракавіны можа дасягаць да 1,2 м, а маса буйных асобнікаў можа перавышаць 200 кг[2]. Працягласць жыцця часта перавышае 100 гадоў.
Гіганцкая трыдакна з'яўляецца тыповым фільтратарам, які атрымлівае ежу з аднаклетачных водарасцей і мікраарганізмаў, якія нясе ў сабе вада.
Можа вырабляць жэмчуг, памеры якога часта ўражваюць, але ён не мае ювелірнай каштоўнасці. Найбуйнейшая, дакументальна пацверджаная жамчужына мела даўжыню 24 см, шырыню 14 см, вышыню 15 см і вагу 6,4 кг (жамчужына Лаа-Цзы)[3].
У 1956 годзе на востраве Ісігакі (Японія) быў знойдзены малюск даўжынёй 1,15 м і вагой 333 кг[4]. Гэта быў самы вялікі малюск на Зямлі, згодна з Кнігай рэкордаў Гінеса.
Зноскі
- ↑ Трыдакна гіганцкая ў арт. Трыдакна /Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- ↑ Giant Clam Tridacna gigas (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2007. Праверана 23 студзеня 2013.
- ↑ Cobb, W. D. 1939. The Pearl of Allah. Natural History, 44(4): 197-202
- ↑ Knop, Daniel. Giant clams a comprehensive guide to the identification and care of Tridacnid clams. Ettlingen: Dähne Verlag, 1996, ISBN 3921684234