Перайсці да зместу

Трафарэтны друк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трафарэтны друк
англ.: silk screen
Выява
Эпоха Сун
Месца стварэння Кітай
Вырабляе screen print[d]
Апісана на сайце tesauros.cultura.gob.es/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Схема трафарэтнага друку
Прыпойная паста, нанесеная з дапамогай трафарэтнага друку пад мікраскопам

Трафарэ́тны друк[1] — спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы с дапамогай спецыяльнага ракеля праз трафарэтную друкарскую форму (матрыцу).

Друкарская форма звычайна вырабляецца фотахімічным спосабам на тонкай шаўковай, палімернай або металічнай сетцы, нацягнутай на прамавугольную рамку. Друкуючыя элементы — адкрытыя ўчасткі формы. Друкаванне выконваюць на ручных, паўаўтаматычных, аўтаматычных машынах і малафарматных апаратах (рататарах).

Трафарэтны друк дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. Адбіткі атрымліваюць на ліставых, рулонных матэрыялах і на гатовых вырабах, тары (напрыклад, маркіроўка). У паліграфіі выкарыстоўваюць для аддзелкі пераплётных накрывак, рэкламных матэрыялаў, кніг з выпуклым тэкстам і інш. Трафарэтны друк атрымаў распаўсюджанне ў тэкстыльнай прамысловасці, прыборабудаванні і электроніцы і іншых галінах пры нанясенні малюнкаў на металы, шкло, пластмасы, кераміку і іншыя матэрыялы.

  • Трафарэ́тны друк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 520. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трафаре́тная печа́ть / Полянский Н. Н. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 174. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Трафаре́тная печа́ть // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 554. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
  • Издательский словарь-справочник : [Всесторон. информ. по изд. делу] / А. Э. Мильчин. — 2. изд., испр. и доп. — Москва : ОЛМА-Пресс, 2003 (ПФ Красный пролетарий). — 558, [1] с. : ил., портр., табл.; 22 см; ISBN 5-224-04560-6 (в пер.) (руск.)
  • Алексей Парыгин Искусство шелкографии. ХХ век (история, феноменология. техники, имена). — СПб, 2010. — 304 с. ил. (рус). — ISBN 978-5-7937-0490-8
  • Hartmut Büchel: Siebdruck Digest. Dräger Druck, Lübeck 1992. — ISBN 3-925402-08-X.
  • Jacob Biegeleisen: Siebdruck. Hörnemann, Bonn 1971, 1978, 1986.- ISBN 3-87384-446-X.
  • Karl Bachler: Serigraphie — Geschichte des Künstler-Siebdrucks. Verlag Der Siebdruck, Lübeck 1977.