Перайсці да зместу

Трансільванскае плато

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трансільванскае плато
рум.: Podişul Transilvaniei, венг.: Erdélyi-medence
Каардынаты: 46°30′ пн. ш. 24°30′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Румынія
Вышыня над узроўнем мора 300—900 м
physical
Трансільванскае плато
Трансільванскае плато
Катэгорыя на Вікісховішчы
Трансільванскае плато

Трансільва́нскае плато́[1] (рум.: Podişul Transilvaniei, венг.: Erdélyi-medence) — буйное міжгорнае плато на тэрыторыі рэспублікі Румынія, мае своеасаблівую геалагічную будову і геаграфічныя характарыстыкі, якія знайшлі адлюстраванне ў гісторыі, культуры і прыродзе гісторыка-культурнай вобласці Трансільванія, ядром якой плато і з’яўляецца.

Знаходзіцца плато паміж Усходнімі і Паўднёвымі Карпатамі і Заходнімі Румынскімі гарамі. Вышыні 300—900 м. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. Умерана-кантынентальны клімат. Лета гарачае, сухое. Зіма даволі халодная, марозная (эфект катлавіны). Ландшафт — моцна расчлянёныя ўзгоркі і куэставыя ўзвышшы[1], лясы, стэпы, лесастэпы, пашы. Маюцца радовішчы солі і газу.

Асноўныя буйныя гарады сучаснага плато — Клуж-Напока, Брашаў, Сібіу, Тыргу-Мурэш. Плато засяляюць у асноўным румыны, венгры, таксама цыганы.