Томаш Арцішэўскі
Томаш Арцішэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tomasz Arciszewski | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзіслаў Рачкевіч Аўгуст Залескі |
||||||
Папярэднік | Станіслаў Мікалайчык | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Камароўскі | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Уладзіслаў Андэрс Эдвард Бернард Рачынскі |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лістапада 1877[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 лістапада 1955[1][3] (78 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Tomasz Stefan Arciszewski | ||||||
Дзеці | Ян Арцішэўскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталік | ||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Томаш Арцішэўскі (польск.: Tomasz Arciszewski; 4 лістапада 1877, Сяжховы, Царства Польскае, Расійская імперыя — 20 лістапада 1955, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Польшчы ў выгнанні ў 1944—1947 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Томаш Арцішэўскі нарадзіўся ў маленькім гарадку, размешчаным паміж Варшавай і Лоддзю, у сям’і Мікалая Арцішэўскага, ветэрана паўстання 1863 года, і Гелены з Млынарскіх. Наведваў тэхнічныя вучылішчы ў Любані і Радаме, пазней працаваў на металічным заводзе ў Сасноўцы, у рэгіёне Заглэмбе. У 1896 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, браў удзел у страйках, з-за чаго быў звольнены. У 1898—1900 гадах знаходзіўся за мяжой, жыў у Лондане і Брэмене, быў актывістам Асацыяцыі польскіх сацыялістаў у выгнанні. У 1900 вярнуўся ў Польшчу, быў арыштаваны і правёў у зняволенні 3 года. У 1904 Арцішэўскі ўступіў у Баявую арганізацыю Польскай сацыялістычнай партыі. Там ён пазнаёміўся з Юзафам Пілсудскім. Як член Баявой арганізацыі арганізоўваў замахі на высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, прыняў удзел у Бязданскім абрабаванні паштовага цягніка і выкраданні 200 тысяч рублёў. З пачаткам Першай сусветнай вайны Арцішэўскі ўступіў у адзін з Польскіх легіёнаў, якія ўваходзілі ў склад арміі Аўстра-Венгрыі. Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе Арцішэўскі стаў міністрам працы і сацыяльнага развіцця ва ўрадзе Ігнацыя Дашынскага, міністрам пошт і тэлеграфаў ва ўрадзе Енджая Марачэўскага. З 1919 стаў членам Сойма ад Польскай сацыялістычнай партыі, якая была ў апазіцыі да Юзафа Пілсудскага. Адносіны з ім у Арцішэўскага сталі напружанымі.
У эміграцыйным урадзе
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1939 Арцішэўскі браў удзел у абароне Варшавы. Пасля акупацыі краіны — у падполле, браў удзел у Савеце нацыянальнага адзінства, які адыгрываў ролю парламента пры падпольным урадзе Яна Янкоўскага. Незадоўга да Варшаўскага паўстання 1944 года Арцішэўскага эвакуіравалі ў Лондан, дзе ўвосень 1944 года ён заняў пасаду прэм'ер-міністра Урада Польшчы ў выгнанні.
Паваенныя гады
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненні ад свайго папярэдніка на пасадзе прэм’ер-міністра, Станіслава Мікалайчыка, Арцішэўскі не спрабаваў знайсці кампрамісу з Савецкім Саюзам ў паваенным дзяржаўным ладзе Польшчы, а цалкам абапіраўся на падтрымку заходніх краін. Яго высілкі, зрэшты, не змянілі няўхільнага шляху Польшчы да сацыялістычнага ладу, і ўлетку 1947 года Арцішэўскі падаў у адстаўку. Ён застаўся ў Лондане, дзе і правёў апошнія гады жыцця і быў пахаваны на Бромптанскіх могілках.
Зноскі
- ↑ а б Tomasz Stefan Arciszewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ http://library.fes.de/cgi-bin/ihg2pdf.pl?vol=1&f=157&l=157
- ↑ National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 10 верасня 2022.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aleksandra Tymieniecka, Tomasz Arciszewski, w: Słownik Biograficzny Działaczy Polskiego Ruchu Robotniczego, Tom 1, Wydawnictwo «Książka i Wiedza», Warszawa 1978
- Adam Ciołkosz, Ludzie PPS, Londyn 1981
- Parlament Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1927. Pod red. Henryka Mościckiego i Włodzimierza Dzwonkowiskiego, Warszawa 1928
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томаш Арцішэўскі
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя на Бромптанскіх могілках
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Палітыкі-эмігранты
- Рэвалюцыянеры Польшчы
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Члены Польскай сацыялістычнай партыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)
- Дэпутаты Заканадаўчага сейма
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання