Тарыт
Выгляд
Тарыт | |
---|---|
Формула | ThSiO4 |
Прымесь | U, Tr, Fe, Ca, Mn, P, Ti, Al |
Сінгонія | тэтраганальная |
Колер | чорны, карычневы, аранжавы, жоўты, жоўта-бурага, чырвона-буры |
Колер рысы | карычневы |
Бляск | тлусты, смаляны, шкляны, матавы |
Празрыстасць | неапразрысты |
Цвёрдасць | 4,5—5 |
Спайнасць | недасканалая |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 4,1—6,7 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,79—1,84 |
Тары́т — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат торыю ThSiO4. Змяшчае ад 45 да 75 % ThO2, дамешкі жалеза, урану, кальцыю, фосфару, тытану, марганцу, алюмінію і іншых элементаў.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі і агрэгаты чорнага, карычневага, жоўтага, жоўта-бурага, чырвона-бурага колеру. Цвёрдасць 4,5—5 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 4,1—6,7 г/см³. Радыеактыўны.
Сустракаецца ў пегматытах, ніфелінавых сіенітах, гранітах. Прамысловае значэнне мае ў россыпах. Руда на торый.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тори́т // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 485. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Торит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья (руск.)
- Торит // КаталогМинералов. Ru (руск.)
Тарыт на Вікісховішчы |