Талькаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Талькаўскі сельсавет | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 17 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Талька |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 1939 |
Дата скасавання |
1935, 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 871 |
Плошча | 79 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Та́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Талька.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. У 1935 годзе Тальскаўскі сельсавет быў скасаваны. У 1939 годзе ўтвораны наноў у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блужскага сельсавета[1].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня 1947 года — 20
- 30 кастрычніка 2009 года (на момант скасавання сельсавета) — 17 (Арэшкавічы, Блужскі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты і Яноўка)
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 2007 года ў Талькаўскім сельсавеце жылі 887 чалавек у 17 вёсках: Арэшкавічы — 190, Блужскі Бор — 2, Весялова — 21, Вялікае Поле — 3, Дзям’янаўка — 39, Калінаўка — 4, Каляюгі — 4, Ленінск — 19, Лявонаўка — 28, Малінаўка — 9, Насыцк — 16, Рудня — 14, Слабодка — 83, Талька — 403, Церабуты — 28, Чароты — 10, Яноўка — 14. Людзі пенсійнага ўзросту складалі каля 60 %. За 2007 год на тэрыторыі Талькаўскага сельсавета нарадзілася 8 дзяцей, памерла 34 чалавекі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 871 чалавек[2], з іх 90,5 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Талька і наваколлі talka.info