Сімон Давідавіч Крэмер
Сімон (Сямён) Давідавіч Крэмер | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лютага 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1991 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1918—1956 |
Званне |
гвардыі генерал-маёр танкавых войск |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі Савецка-польская вайна Курская бітва, Корсунь-шаўчэнкаўская аперацыя, Беларуская аперацыя, Прыбалтыйская аперацыя, Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сымон (Сямён) Давідовіч Крэмер (10 лютага 1900 года (30 студзеня) — 1 лістапада 1991) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачага. Яўрэй. У 1907—1910 гг. вучыўся ў трохкласным яўрэйскім вучылішчы. З 1911 па 1917 г. працаваў на прыватных прадпрыемствах краўцом у гг. Гомель, Луганск, Харкаў. У снежні 1917 г. уступіў у Чырвоную Гвардыю, удзельнічаў у баях супраць немцаў і белапалякаў генерала Доўбар-Мусніцкага. У лютым 1918 г. быў паранены ў нагу ў раёне г. Жлобін, эвакуіраваны ў г. Гомель, дзе разам з шпіталем застаўся ў раёне акупацыі нямецкай арміі. У лістападзе 1918 г. з прыходам Чырвонай Арміі, добраахвотна ўступіў у яе шэрагі. Ваяваў на заходнім фронце да 1921 года на пасадзе чырвонаармейца, камандзіра аддзялення, камандзіра ўзвода, палітрука роты. У 1921 годзе быў памочнікам начальніка міліцыі і ваенным камендантам г. Нова-Беліца БССР.
У 1922 годзе скончыў Ваенны факультэт Камуністычнага універсітэта імя Я. М. Свярдлова, палітработнік. У 1922-25 гадах — ваенкам палка. У 1926 годзе скончыў Кавалерыйскія курсы ўдасканалення каманднага саставу. У кастрычніку 1923 года — маі 1931 года — камандзір кавалерыйскага эскадрону палка. У 1926-31 гг. — камандзір кавалерыйскага эскадрону, у 1934-36 гг. — намеснік начальніка аператыўнага аддзела механізаванага корпуса.
У 1934 годзе скончыў Асноўны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. У маі 1934 года — верасні 1936 года — памочнік начальніка 1-га аддзела штаба 11-га механізаванага корпуса. У верасні 1936 — студзені 1937 года знаходзіўся ў распараджэнні Разведвальнага ўпраўлення РККА (пад псеўданімамі «Аляксандр», «Сяргей»). У студзені 1937 года — жніўні 1942 года — сакратар ваеннага аташэ СССР у Англіі. Праз «Соню» (Урсулу Бертан) падтрымліваў сувязь з навукоўцам-атомщиком Клаўсам Фуксам .
Са жніўня 1942 года — начальнік Заходняга факультэта Ваеннага інстытута замежных моў. З ліпеня 1943 года — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 3-м Беларускім, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Займаў пасады камандзіра механізаванай брыгады, намесніка камандзіра механізаванага корпуса. Прымаў актыўны удзел у Курскай бітве, вызваленні Украіны, Беларусі, Латвіі, Літвы.
Камандзір 8-й гвардзейскай механізаванай брыгады (3-ці гвардзейскі механізаваны корпус, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) гвардыі палкоўнік Сымон Крэмер у ліпені — жніўні 1944 года ўмела кіраваў баямі брыгады пры авалоданні Шяуляем (Літва) і Елгавой (Латвія) і выхадзе да Балтыйскага мора. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 жніўня 1944 года
гвардыі палкоўніку Крэмеру Сымону Давідавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5130).
Пастановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 13 верасня 1944 года № 1241 палкоўніку Крэмеру С. Д. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр танкавых войскаў». Удзельнічаў у савецка-японскай вайне 1945 года, вызваляючы Паўночна-Заходні Кітай ад японскіх мілітарыстаў.
Пасля вайны працягваў службу ў арміі. У 1945-56 гадах ён — намеснік камандзіра механізаванага корпуса. Адначасова ў 1952 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. З 1956 года ў запасе. Жыў у горадзе-героі Адэсе. Памёр 1 лістапада 1991 года. Пахаваны ў Адэсе на Таіраўскіх могілках.
-
20.05.1924 г. Крэмер Сымон, Індзяр Арнольд, Выдраў Васіль.
-
Адваротны бок фатаграфіі.
-
1925(27)г. Беларусь, Гомель. З сябрам дзяцінства Мішам Амроминым (забіты на Курскай дузе ў 1943 годзе).
-
Адваротны бок фатаграфіі.
-
Партрэт Крэмер С . Д.. Мастак: Бранцава Кацярына.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь і горада Тукумс Латвійскай Рэспублікі.
Ва ўспамінах сучаснікаў
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір гвардзейскай мехбрыгады палкоўнік С. Д. Крэмер, выконваючы загад, утрам 30 ліпеня рушыўся на Тукумс. Знішчаючы мелкія фасшыстскія падраздзяленні і паліцэйскія фармаванні, брыгада прайшла 60 кіламетраў і з ходу уврвалася ў Тукумс. У выніку кароткага, але жорсткага бою, горад быў вызвалены. Крэмер выслаў перадавы атрад, які ў раёне рыбацкага пасёлка Клапкары выйшаў на ўзбярэжжа Рыжскага заліва, перарэзаўшы апошнюю сухапутную камунікацыю групы армій «Поўнач». Сямён Давідавіч Крэмер быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
— Герой Советского Союза Маршал Советского Союза И. Х. Баграмян Так шли мы к победе. - М:Воениздат, 1977.- С.382.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ў Адэсе
- Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Постаці ваеннай разведкі
- Разведчыкі СССР
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Члены КПСС
- Супрацоўнікі ГРУ
- Пахаваныя на Таіраўскіх могілках