Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт у Катавіцах
Выгляд
Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт у Катавіцах | |
---|---|
польск.: Śląski Uniwersytet Medyczny w Katowicach | |
| |
Арыгінальная назва | польск.: Śląski Uniwersytet Medyczny w Katowicach |
Міжнародная назва | Medical University of Silesia in Katowice |
Заснаваны | 1948 |
Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
Рэктар | Томаш Шчэпаньскі |
Рэктар | Tomasz Szczepański[d][1] |
Студэнты | 9 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Катавіцы |
Юрыдычны адрас |
вул. Юзэфа Панятоўскага 15, 40-055 г. Катавіцы, Польшча |
Узнагароды | |
Сайт | sum.edu.pl |
![]() |
Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт у Катавіцах (польск.: Śląski Uniwersytet Medyczny w Katowicach) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Катавіцах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў утвораны як Медыцынская акадэмія ў Бытаме пастановай Савета Міністраў ПНР ад 20 сакавіка 1948 года.
Перайменаванне універсітэта з Сілезскай медыцынскай акадэміі імя Людвіка Варыньскага ў Катавіцах ў Сілезскі медыцынскі універсітэт у Катавіцах адбылося 20 чэрвеня 2007 года ў адпаведнасці з законам ад 30 сакавіка 2007 года.
Згодна з сусветным рэйтынгам вышэйшых навучальных устаноў Webometrics універсітэт займае 4-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт медыцынскіх навук у Катавіцах
- Факультэт медыцынскіх навук у Забжэ
- Факультэт навук аб здароў'і ў Катавіцах
- Факультэт навук аб здароў'і ў Бытаме
- Факультэт фармацэўтычных навук у Саснаўцы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт у Катавіцах
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/cd474cbb-d4ba-4475-b0d0-580f5f2e17ef Праверана 17 верасня 2022.