Сяргей Анатолевіч Волкаў
Сяргей Анатолевіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | Мінск |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Валянцінавіч Волкаў |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | кніжная графіка, графіка і плакат |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970) |
Уплыў | Людвіг Асецкі, Павел Любамудраў, Арлен Кашкурэвіч |
Партыя | |
Узнагароды |
Сярге́й Анато́левіч Во́лкаў (нар. 18 сакавіка 1942, Мінск) — беларускі мастак-графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і мастака А. Волкава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Вучыўся у Л. П. Асецкага, П. К. Любамудрава, А. М. Кашкурэвіча. Працаваў у часопісах «Вожык» (1962—1982), «Вясёлка» (з 1968). Сябра Саюза мастакоў БССР з 1973 года, старшыня секцыі графікі ў 1984—1989 гадах. З 1989 года ўваходзіць у аб’яднанне «Верасень», старшыня ў 1989—1992, 1999—2019 гадах.
Сябра праўлення Саюза мастакоў СССР у 1985—1990 гадах.
Член КПСС, быў сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза мастакоў БССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, у тэхніках акварэлі, малюнка, літаграфіі, шаўкаграфіі. Удзельнік выставак з 1971 г. Аформіў звыш 200 кніг у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Стварыў шэраг станковых серый, больш за сто плакатаў, якія выдаваліся ў Мінску і Маскве, серыі сяброўскіх шаржаў.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989). Медаль Францыска Скарыны (2017)[1]. Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі (2004).
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Члены Беларускага саюза мастакоў