Сяргей Васілевіч Асоскаў
Сяргей Васілевіч Асоскаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | набіванка, станковы жывапіс, акварэль, палехская мініяцюра[d] �� габелен |
Вучоба | |
Член у |
Сяргей Васілевіч Асоскаў (нар. 8 кастрычніка 1939, г. Выкса, Расія) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 кастрычніка 1939 года ў г. Выкса (Расія). Скончыў у 1966 годзе Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1967 года[1].
Стварыў і кіраваў Народнай студыяй прыкладнога і выяўленчага мастацтва ў Баранавічах (1979). Кіраўнік узорнай студыі прыкладнога і выяўленчага мастацтва гімназіі № 1 і Дома школьнікаў г. Баранавічы (1991)[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Баранавічы[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўвае малюнкі ў тэхніцы набіванкі на тканіне, а таксама ў станковым жывапісе і акварэлі, палехскай мініяцюры і габелене. Асноўныя творы жывапісу: «Асенні пейзаж», «Вечар», «Бухара», «Асенні сад»; тканіны «Лодка», «Восень», «Бярозавы гай»; сувеніры «Брэсцкая крэпасць-герой». Афармляе інтэр’еры музеяў і іншых устаноў[1].
Творы (жывапіс, графіка) знаходзяцца ў галерэях і замежных прыватных калекцыях[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Асоскаў Сяргей Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асоскаў Сяргей Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Васілевіч Асоскаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»