Перайсці да зместу

Сэйкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваход у тунэль.

Тунэль Сэйкан — чыгуначны тунэль у Японіі, даўжынёй 53,85 км з падводным фрагментам даўжынёй 23,3 км. Тунэль апускаецца на глыбіню каля 240 метраў, на 100 метраў ніжэй за ўзровень марскога дна[1]. З’яўляўся самым доўгім тунэлем у свеце да пабудовы Гатардскага тунэлю ў Швейцарыі ў кастрычніку 2016.

На карце.

Ён пралягае пад Сангарскім пралівам, злучаючы прэфектуру Ааморы на японскім востраве Хансю і востраў Хакайда — як частка лініі Кайкё чыгуначнай кампаніі Хакайда. Хуткае і недарагое авіяпадарожжа пакідае тунэль Сэйкан адносна незанятым. Ён лічыцца самым доўгім дзеючым падводным чыгуначным тунэлем у свеце. Зрэшты, падводная частка даўжэйшая ў Еўратунэля, нягледзячы на меншую агульную працягласць.

  1. Seikan Tunnel Trivia Архівавана 18 кастрычніка 2016.