Перайсці да зместу

Сцяг Шатландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Шатландыі
Вялікабрытанія
Зацверджаны 1286
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2, 2:3, 3:5, 4:5
Каралеўскі штандар

Сцяг Шатландыі (англ.: Flag of Scotland, скотс: Banner o Scotland, шатл. гэл.: Bratach na h-Alba) уяўляе сабой сіняе палотнішча з белым (у геральдыцы срэбным) касым (Андрэеўскім) крыжам. Суадносіны бакоў не рэгламентаваныя, звычайна выкарыстоўваюць палотнішчы 5:3 або 3:2. Шырыня палос, што ўтвараюць крыж, павінна складаць 1/5 ад вышыні сцяга.

Шатландскі сцяг з'яўляецца адным з самых старажытных нацыянальных сцягоў у свеце, яго з'яўленне, паводле легенд, адносіцца да 832 года, калі кароль скотаў Ангус перад бітвай з англа-саксамі ўбачыў у небе знак у выглядзе X-падобнага крыжа, на якім, паводле паддання, быў раскрыжаваны Андрэй Першазванны, які лічыцца заступнікам Шатландыі. Бітва была выйграна, а малюнак белага крыжа на нябесна-блакітным полі стаў адным са сімвалаў Шатландыі.

Шатландскі сцяг увайшоў у якасці складовай часткі ў сцяг Вялікабрытаніі.