Сцяг Вануату
Сцяг Рэспублікі Вануату | |
---|---|
Зацверджаны | 18 лютага 1980 |
Выкарыстанне | |
Прапорцыя | 19:36 |
Ваенна-марскі сцяг Вануату |
Дзяржаўны сцяг Вануату - прыняты 18 лютага 1980.
У якасці асновы нацыянальнага с��яга былі выбраны колеры партыйнага сцяга партыі Вануаку, якая прывяла краіну да незалежнасці ў 1980 годзе, — чырвоны, зялёны, чорны і жоўты. Канчатковы варыянт быў абраны парламенцкім камітэтам з некалькіх прапаноў мясцовых мастакоў.
Зялёны колер сімвалізуе багацце астравоў, чырвоны - колер крыві людзей і свіней, чорны - мясцовых жыхароў ні-вануату. Па прапанове прэм'ер-міністра Вануату былі ўключаныя жоўтая і чорная раздзяляльныя палосы (en: Fimbriation). Жоўтая Y-падобная фігура сімвалізуе святло Евангелля, якое асвятляе астравы Ціхага акіяна (у Вануату каля 90% хрысціян).
Жоўтая эмблема на чорным фоне - ікол дзіка - сімвал дабрабыту, які носяць на астравах як талісман, і дзве лісцінкі мясцовай папараці намеле. Лісцінкі з'яўляюцца сімвалам міру, а 39 іх лісточкаў прадстаўляюць 39 членаў заканадаўчага органа Вануату (на момант прыняцця сцяга парламент Вануату складаўся з 39 чалавек).
Іншыя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]-
Штандар прэзідэнта Вануату