Перайсці да зместу

Суперкубак Італіі па футболе

�� Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Суперкубак Італіі (італ.: Supercoppa Іtaliana) — штогадовае клубнае змаганне ў італьянскім футболе, у якім спаборнічаюць чэмпіён Серыі A і ўладальнік Кубка Італіі апошняга сезона. Першапачаткова праводзіўся ў жніўні, за тыдзень да пачатку новага футбольнага сезона; аднак з сярэдзіны 2010-х гадоў стаў часам праводзіцца зімой — у снежні, або ў студзені наступнага года.

Суперкубак Італіі праводзіцца з 1988 года. У 1988—1992, 1994—2001, 2004—2008 і 2010 гадах турнір праводзіўся на полі каманды-пераможцы ў Серыі А. У 1993 і 2003 гадах прайшоў у ЗША, у 2002 годзе — у Лівіі, у 2009, 2011, 2012 і 2015 гадах — у Кітаі, у 2014 і 2016 гадах — у Катары, у 2018, 2019 і 2022 гадах — у Саўдаўскай Аравіі. У 2013 годзе прайшоў на полі каманды-ўладальніцы кубка Італіі.

Клуб Уладальнік Удзельнік матча
Ювентус 9 (1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020) 8 (1990, 1998, 2005, 2014, 2016, 2017, 2019, 2021)
Інтэрнацыянале 8 (1989, 2005, 2006, 2008, 2010, 2021, 2022, 2023) 4 (2000, 2007, 2009, 2011)
Мілан 7 (1988, 1992, 1993, 1994, 2004, 2011, 2016) 5 (1996, 1999, 2003, 2018, 2022)
Лацыа 5 (1998, 2000, 2009, 2017, 2019) 3 (2004, 2013, 2015)
Рома 2 (2001, 2007) 4 (1991, 2006, 2008, 2010)
Напалі 2 (1990, 2014) 3 (2012, 2020, 2023)
Сампдорыя 1 (1991) 3 (1988, 1989, 1994)
Парма 1 (1999) 3 (1992, 1995, 2002)
Фіярэнціна 1 (1996) 1 (2001)
Тарына 1 (1993)
Вічэнца 1 (1997)