Стратыграфія (археалогія)
Стратыгра́фія[1] — вертыкальны разрэз і апісанне культурнага пласта археалагічнага помніка (селішча, гарадзішча, кургана, могільніка і інш.), які агаляе напластаванні розных храналагічных перыядаў. Сам тэрмін і шэраг методык узятыя з геалогіі[2].
Стратыграфія з’яўляецца важным інструментам вызначэння адноснага ўзросту культурных пластоў. Дае магчымасць вызначаць іх змену ў часе і параўноўваць час існавання археалагічных помнікаў у пэўным месцы («вертыкальная» стратыграфія[3][2]). Апісанне вядзецца па пластах зверху ўніз. Пазначаецца характар глебы, прыродныя ўключэнні, перабудовы, змены характару жыццядзейнасці, парушэнні натуральнага залягання. Калі рэчы рознага часу знаходзяцца ў адным гарызонце, выкарыстоўваецца «гарызантальная» стратыграфія[1], якая дазваляе пазначыць паслядоўнасць змены месцаў чалавечай актыўнасці на археалагічным помніку[2]. «Параўнальная» стратыграфія[1] (параўнанне розных археалагічных комплексаў) дае магчымасць вызначаць храналогію асобных культурных з’яў на тэрыторыі рэгіёна, краіны, кантынента і ўсяго свету.
Стратыграфія з’яўляецца асновай стварэння адноснай храналогіі (перыядызацыі) помніка археалогіі, эталонных стратыграфічных калонак, сінхранізуемых па аднолькавых знаходках і дадзеных прыродазнаўчых навук, праверкі вынікаў выкарыстання тыпалагічнага і іншых метадаў даціроўкі археалагічных культур[2].
Стратыграфія цесна звязаная з геалогіяй і глебазнаўствам[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ БелЭн 2002, с. 201.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ісаенка У. Ф. Стратыгра́фія ў археалогіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Уладзімір Ісаенка. Стратыгра́фія ў археалогіі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Мерперт Н. Я. Стратиграфия (в археологии) // Советская историческая энциклопедия / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. (руск.)
- Стратиграфия в археологии / Д. А. Авдусин // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стратыграфія (археалогія)
- Стратиграфия (руск.) (Праверана 25 мая 2023) // Праект «Открытая археология»
- Стратиграфия // Росархеолог (руск.) (Праверана 25 мая 2023)