Перайсці да зместу

Станіслаў Жалкеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Жалкеўскі
Stanisław Żółkiewski
Герб «Любіч»
Герб «Любіч»
гетман вялікі каронны
6 лютага 1618 — 7 кастрычніка 1620
Папярэднік Ян Замойскі
Пераемнік Станіслаў Канецпольскі
канцлер вялікі каронны[d]
6 сакавіка 1618 — 7 кастрычніка 1620
Папярэднік Фелікс Крыскі[d]
Пераемнік Анджэй Ліпскі[d]
гетман польны каронны
7 лістапада 1588 — 6 лютага 1618
Папярэднік Ян Збароўскі[d]
Пераемнік Станіслаў Канецпольскі
ваявода кіеўскі
28 сакавіка 1608 — 6 сакавіка 1618
Папярэднік Канстанцін Васіль Астрожскі
Пераемнік Томаш Замойскі[d]

Нараджэнне 1547[1]
Смерць 7 кастрычніка 1620(1620-10-07)[2][3]
Месца пахавання
Род Жалкеўскія[d]
Бацька Станіслаў Жалкеўскі[d]
Маці Соф’я з Ліпскіх[d]
Жонка Рэгіна з Гербуртаў[d]
Дзеці Ян Жалкеўскі[d], Соф’я з Жалкеўскіх[d] і Катажына з Жалкеўскіх[d]
Дзейнасць ваенная служба[d][5], палітыка[5], дзяржаўная служба[5] і мемуарная літаратура[d][5]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Жалкеўскі (Жулкеўскі; польск.: Stanisław Żółkiewski, укр.: Станіслав Жолкевський; 1547 ці 1550 , Турынка каля Львова7 кастрычніка 1620, Цацора, Малдаўскае княства) — польскі палкаводзец пачатку XVII стагоддзя, польны і вялікі гетман і канцлер вялікі каронны. Заваёўнік Масквы, які перамог царскае войска пры Клушыне. Заснавальнік горада Жоўква і Крэхаўскага манастыра.

Сын кашталяна галіцкага і ваяводы рускага Станіслава Жалкеўскага (памёр у 1588) і Соф'і Ліпскай. Вызначыўшыся ўжо падчас войнаў Стэфана Баторыя, ён, дзякуючы апецы Яна Замойскага, узняўся на канец да ўрада кароннага гетмана Рэчы Паспалітай. Падавіў казацкае паўстанне, якое ўспыхнула на Украіне, пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі і Рыгора Лабады; удзельнічаў у вайне са шведамі ў Інфлянтах.

Падчас рокашу Зебжыдоўскага, Жалкеўскі, хоць і нялюбы каралём і сам не прыхільны да яго, стаў на яго бок і ў 1607 годзе ў бітве пад Гузавам ушчэнт разбіў ракашан.

Тым не менш, кароль ставіўся да яго падазрона і варожа; толькі вайна з Рускай дзяржавай прымусіла Жыгімонта зноў звярнуцца да Жалкеўскага. Жалкеўскі быў супраць гэтай вайны, лічачы, што яна не адпавядае інтарэсам Рэчы Паспалітай, але прыняў у ёй удзел, пасля таго як яго міралюбныя даклады каралю не мелі поспеху. Разбіўшы ў 1610 годзе пры Клушыне войскі Дзмітрыя Шуйскага, ён падступіўся да Масквы, дзе тым часам цар Васіль Шуйскі быў зрынуты са стальца і было праведзена абранне каралевіча Уладзіслава, і ў выніку Жалкеўскі быў упушчаны ў Маскву з каронным войскам.

Атрымаўшы вестку, што Жыгімонт хоча сам быць рускім царом, Жалкеўскі зразумеў, што ў палякаў не надта вялікія шанцы ў Маскве, і з'ехаў з рускай сталіцы, здаўшы начальства над войскам Аляксандру Гасеўскаму; пры ад'ездзе ён захапіў з сабой Васіля Шуйскага і яго братоў.

За паход на Маскву Жалкеўскі атрымаў у 1618 у сан вялікага гетмана кароннага і вялікага канцлера кароннага. Апошнія гады свайго жыцця ён правёў у абароне паўднёвых межаў Рэчы Паспалітай ад татарскіх і турэцкіх нападаў і загінуў у 1620 годзе ў няўдалай для кароннага войска бітвы з туркамі пад Цацорай.

Займаныя пасады

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі