Станіслаў Аляксандравіч Астапчык
Станіслаў Аляксандравіч Астапчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2015 (80 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, тэхнік |
Навуковая сфера | машынабудаванне[1] і матэрыялазнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (7 верасня 1935, Мар’іна Горка — 1 снежня 2015) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акадэмік АН Беларусі (1986), член-карэспандэнт (1984). Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 верасня 1935 года ў Мар’інай Горцы.
У 1960 годзе скончыў БДУ. З 1960 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі, з 1982 года намеснік дырэктара гэтага інстытута, з 1983 — яго дырэктар. У 1984 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1986 г. — акадэмікам АН БССР. Адначасова з 1987 г. акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі АН БССР. Таксама з 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук».
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2].
Памёр 1 снежня 2015 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе.
На працягу шэрага гадоў браў удзел у даследаваннях па тэрмакінетыцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву. Працаваў над вызначэннем прычын высокай хуткасці звароту і рэкрышталізацыі пры хуткім нагрэве. Распрацоўваў разам з іншымі навукоўцамі інстытута асновы тэрмакінэтыкі рэкрышталізацыі, якія сталі базай для шырокага ўкаранення адпалу металаў са звышвысокімі хуткасцямі.
Вынікі гэтых даследаванняў адлюстраваны ў манаграфіях М. Н. Бадзякі, С. А. Астапчыка і Г. Б. Ярашэвіча «Тэрмакінетыка рэкрышталізацыі» (1968), «Зваротапаліганізацыя» (1970), «Мартэнсітна-старэлыя сталі» (1976); М. Н. Бадзякі і С. А. Астапчыка «Электратэрмаапрацоўка сплаваў з адмысловымі ўласцівасцямі» (1977). С. А. Астапчык браў удзел у распрацоўцы метадаў лазернай мадыфікацыі паверхні, тэрмаўмацавання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медалі
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (у складзе аўтарскага калектыву, 1986) за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку і прамысловае ўкараненне тэхналагічных працэсаў тэрмічнага ўмацавання сталей і сплаваў
- Лаўрэат Прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001) за працу «Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнавагавых умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў»,
- Ордэн Пашаны[3].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станислав Александрович Астапчик (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 2005. № 3.
- Станислав Александрович Астапчик (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 2010. № 3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Астапчык на сайце НАН Беларусі
- Станіслаў Аляксандравіч Астапчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мар’інагорскай школы № 1
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Матэрыялазнаўцы Беларусі