Перайсці да зместу

Сонечнае ядро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Структура Сонца.

Сонечнае ядро, як мяркуюць фізікі, распасціраецца ад цэнтра Сонца на адлегласць у 175 000 км (прыблізна 0,2 сонечнага радыуса). Ядро — самая гарачая частка Сонца, тэмпература ў ядры складае 15 000 000 К (для параўнання: тэмпература паверхні роўная 6 0006000 К). Шчыльнасць ядра — 150 000 кг/м³ (у 150 разоў вышэй шчыльнасці вады на Зямлі).

Аналіз дадзеных, атрыманых касмічным апаратам SOHO, паказаў, што ў ядры скорасць кручэння Сонца вакол сваёй восі значна вышэй, чым на паверхні[1].

У ядры ажыццяўляецца пратон-пратонная тэрмаядзерная рэакцыя, у выніку якой з чатырох пратонаў утвараецца гелій-4. Пры гэтым кожную секунду ў энергію ператвараюцца 4,26 мільёна тон рэчыва (3,6×1038 пратонаў), аднак гэтая велічыня нікчэмная ў параўнанні з масай Сонца — 2×1027 тон. Магутнасць ядра роўная 380 ётаватам (3,8×1026 Ват, што эквівалентна дэтанацыі 9,1×1010 мегатон трацілу ў секунду.

Ядро — адзінае месца на Сонцы, у якім энергія і цяпло атрымліваецца ад тэрмаядзернай рэакцыі, астатняя частка зоркі нагрэта гэтай энергіяй. Уся энергія ядра паслядоўна праходзіць скрозь слаі, аж да фотасферы, з якой выпраменьваецца ў выглядзе сонечнага святла і кінетычнай энергіі.

Пераўтварэнне энергіі

[правіць | правіць зыходнік]

Высокаэнергетычныя фатоны (гама і рэнтген-промні), рухаючыся да паверхні Сонца, рассейваюць частку энергіі ў больш нізкаэнергетычных слаях, у параўнанні з ядром (напрыклад, у мантыі). Ацэнкі «часу праходжання фатона» вар’іруюцца ад 50 мільёнаў гадоў[2] да 40 000 гадоў[3]. Кожны гама-квант з ядра Сонца пераўтвараецца ў некалькі мільёнаў бачных фатонаў, якія і выпраменьваюцца з паверхні.

Зноскі

  1. ^ Garcia R. A. et al. «Tracking Solar Gravity Modes: The Dynamics of the Solar Core», Science, 316, 5831, 1591—1593 (2007)
  2. Lewis, Richard (1983). The Illustrated Encyclopedia of the Universe. Harmony Books, New York. pp. 65.
  3. Plait, Phil (1997). Bitesize Tour of the Solar System: The Long Climb from the Sun's Core. Bad Astronomy.