Перайсці да зместу

Случ (прыток Прыпяці)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Случ
У межах Слуцка
У межах Слуцка
Характарыстыка
Даўжыня 197 км
Басейн 5 470 км²
Расход вады 22,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°19′45″ пн. ш. 27°34′45″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°08′18″ пн. ш. 27°31′25″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,24 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Гомельская вобласць
physical
Случ (прыток Прыпяці)
Случ (прыток Прыпяці)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Случ[1], Паўночная Случ[1] — рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 197 км[2]. Вадазбор 5470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 м/км.

Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая.

Даліна Случы ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусці 4—5 км. Вышэй гарадскога пасёлка Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча, каля вёскі Рудня — Руднянскае (Рудня).

Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70 % плошчы вадазбору. Забалочанасць каля 45 %. Азёрнасць менш за 1 %. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.

Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця ракі Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе[3].

Веснавое разводдзе на ўскраіне Слуцка. 2010

Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна (45 км ад вусця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, з якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш час[4].

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Лакнея, Сівельга, Морач, Жалезніца. Злева: Вясейка, Вялікая Сліва, Юркевіцкі канал.

Шматлікія меліярацыйныя каналы.

Гарады: Слуцк. Гарадскія пасёлкі: Старобін. Вадасховішчы: Салігорскае, Руднянскае.

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
  3. к // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  4. Гідрамэтцэнтар Беларусі (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Случ, Паўночная Случ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 34—35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).