Славамір Адамовіч
Славамір Адамовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1962[1] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст, палітык, перакладчык |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (1996) |
berserk5.livejournal.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нар. 8 сакавіка 1962, станц. Унежма, Анежскі раён, Архангельская вобласць) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», лідар арганізацыі «Правы рэванш», сябра «Таварыства вольных літаратараў»[2], актывіст Руху салідарнасці «Разам»[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі — Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску. У 1986—1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1999).
С. Адамовіч — адзін са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»[4].
У сярэдзіне 1990-х — лідар праварадыкальнай арганізацыі «Правы рэванш», якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва.
У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес», заснаваную ў 1993 г. «Таварыствам Вольных Літаратараў», за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй»[5].
У лістападзе 1995 г. напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 г. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 г., выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зняволенні.
У жніўні 1997 на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.
У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрка. Уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Беларускай Партыі Свабоды. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Будзё (Bodø). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[6]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.
Жыве ў Беларусі і ў Нарвегіі.
Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»[7].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Кальварыйскія клёны» (Мінск, 1990)
- «Зямля Ханаан» (Полацк, 1993)
- «Зваротныя правакацыі» (Полацк, 1994)
- «Каханне пад акупацыяй» (Мінск, 1996)
- «Спіраль Бруна» (Мінск, 1997)
- «Плавільшчыкі расы»(недаступная спасылка) (Вільнюс, 1999)
- «Турэмны дзённік» (Мінск, 2001)
- «Рым» (Мінск, 2011)
- «Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана» (2016)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 7. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Прадмова да кнігі Юрыя Гуменюка «Краіна нязьдзейсьненых мараў»
- ↑ Адбыўся чарговы сойм Руха Салідарнасці «Разам»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 11 ліпеня 2017.
- ↑ 30-годдзе «��утэйшых» адзначылі ў Мінску
- ↑ ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ Архівавана 10 лістапада 2017.
- ↑ Славаміра Адамовіча затрымалі за жоўта-сінюю стужку Архівавана 6 жніўня 2021.
- ↑ [1]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адамовіч, С. Турэмны дзённік: Дакументы, дзённікі, вершы. — 2001. — 160 с. ISBN 9955-437-10-3
- Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013. — 22-23 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://berserk5.livejournal.com/ — блог С. Адамовіча ў ЖЖ
- http://community.livejournal.com/by_slavamir/ — суполка аматараў творчасці С. Адамовіча ў ЖЖ
- Турэмны дзённік(недаступная спасылка) (бел.)
- Славамір Адамовіч у даведніку «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 17 верасня 2014.
- Славамір Адамовіч на сайце «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)
- http://aljans.by/2011/10/byelaruskaya-partyya-svabody/(недаступная спасылка)
- http://kamunikat.org/Adamovicz_Slavamir.html
- http://www.racyja.com/hramadstva/paeta-slavamira-adamovicha-zatrymali/ Архівавана 6 жніўня 2021.
- http://belsat.eu/ru/news/slavomir-adamovich-horosho-chto-hotya-by-vypustili-bez-volchego-bileta/
- http://www.radyjo.net/4/91/Artykul/235652 Архівавана 19 мая 2017.
- http://pdf.kamunikat.org/27539-1.pdf Архівавана 6 жніўня 2021.
- https://docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/adzin_dzen_palitviaznia.pdf
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
- Члены Партыі БНФ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты XX стагоддзя
- Паэты XXI стагоддзя
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі