Скот Брэйдзі
Скот Брэйдзі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1985[1] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр, баксёр, кінаакцёр |
Кірунак | вестэрн |
IMDb | ID 0103722 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скот Брэйдзі (англ.: Scott Brady), імя пры нараджэнні Джэрард Кенет Цірні (англ.: Gerard Kenneth Tierney) (13 верасня 1924 — 16 красавіка 1985) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, больш за ўсё вядомы ролямі ў фільмах канца 1940-х і 1950-х гадоў.
За сваю кар’еру Брэйдзі сыграў больш чым у 60 фільмах, сярод іх такія вядомыя карціны, як «Ён блукаў па начах» (1948), «Кэньён-Сіці» (1948), «Падтрымка» (1949), «Канзаскія захопнікі» (1950)), «Мадэль і свацця» (1951), «Тры крокі на эшафот» (1953), «Джоні Гітара» (1954), «Знікаючы амерыканец» (1955), «Долары» (1971), «Кітайскі сіндром» (1979)) і «Грэмліны» (1984).
У 1960-я гады Брэйдзі зрабіў паспяховую кар’еру на тэлебачанні, згуляўшы ў больш за 60 тэлесерыялах. Самай вядомай яго працай на тэлебачанні стала галоўная роля ў вестэрн-серыяле «Стралок Слэйд» (1959).
Скот Брэйдзі быў малодшым братам Лоўрэнса Цірні, вядомага выканаўцы роляў «крутых хлопцаў» у галівудскіх фільмах 1940—50-х гадоў.