Скачкі на батуце
Скачкі́ на бату́це — высокія падскокі на спартыўным батуце з пераваротамі і вярчэннем. Від спорту з элементамі акрабатыкі.
Батут — плеценая сетка даўжынёю 3,6—4,3 м; шырынёй 1,8—2,15 м, замацаваная на раме, вышыня 0,95—1,05 м.
Віды спаборніцтваў: індывідуальныя, па сінхронных скачках (2 спартсмены) і камандныя. Кожны від складаецца з абавязковай і адвольнай праграм, якія ўключаюць па 10 элементаў.
Да 1940-х г. скачкі на батуце выкарыстоўваліся як сродак трэніроўкі спартсменаў, пілотаў і парашутыстаў, уваходзілі ў цыркавыя праграмы. Спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца з 1947 (ЗША). Міжнародная федэрацыя батута створана і праведзены першы чэмпіянат свету ў 1964. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1970. У праграме Алімпійскіх гульняў з 2000.
Найбольш пашыраны ў Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Швейцарыі і інш. Першым у гісторыі віда спорту двукразовым алімпійскім чэмпіёнам стаў Іван Літвіновіч.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петрыкаў А. Скачкі на батуце // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, раздзел скачкоў на батуце Архівавана 14 мая 2011.
- Сайт Еўрапейскага саюза гімнастычных федэрацый, раздзел скачкоў на батуце
- Маленькі "Нехачуха", які стаў пераможцам // "Звязда", 25 лістапада 2014.