З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сенная палачка |
Клеткі Bacillus subtilis (споры афарбаваны ў сіні колер) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Bacillus subtilis (Ehrenberg 1835), Cohn 1872
|
|
Се́нная па́лачка (Bacillus subtilis) — спораўтваральная грамстаноўчая бактэрыя сямейства бацыл (Bacillaceae).
Шырока распаўсюджана ў прыродзе — у глебе, на раслінах, у паветраным пыле, на паверхні харчовых прадуктаў і інш.
Аэробныя арганізмы. Клеткі палачкападобнай формы, рухомыя. Даўжыня 2—3 мкм, таўшчыня 0,4 мкм. Размнажаюцца дзяленнем, уся паверхня пакрыта жгуцікамі. Утвараюць споры.
Зноскі