Селважэм-Грандэ
Выгляд
Селважэм-Грандэ | |
---|---|
парт. Selvagem Grande | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2,45 км² |
Насельніцтва | 2 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,82 чал./км² |
Размяшчэнне | |
30°09′ пн. ш. 15°52′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Селважэм-Грандэ (парт.: Selvagem Grande) — найбуйнейшы востраў архіпелага Селважэнс. Уваходзіць у склад Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча — 2,45 км². Насельніцтва — 2 чал. (2011 г.).
Востраў Селважэм-Грандэ месціцца ў усходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 297,5 км на паўднёвы ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Мае вулканічнае паходжанне. Уяўляе базальтавае плато, узвышанае над акіянам прыкладна на 100 м. На плато некалькі пікаў — старажытных вулканічных конусаў. Найвышэйшы пункт — Піку-дэ-Аталая (163 м).
Дакладны час адкрыцця не вядомы. Упершыню ўзгаданы ў 1438 г. У нашы дні з’яўляецца часткай запаведніка. На востраве дзейнічае маяк, спыняюцца турысты і партугальскія памежнікі.