Перайсці да зместу

Сексціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сексты́на (італ.: sex — шэсць) — від шасцірадковага верша, а таксама страфа з чатырохрадкоўя з перакрыжаванай рыфмоўкай і двухрадкоўя з сумежнай рыфмоўкай (аБаБвв). Падчас чатыры першыя радкі страфы могуць мець апаясную рыфмоўку (аББав��). Здараецца, двухрадкоўе стаіць у пачатку сексціны (ААбВбВ). Сустракаецца сексціна і на дзве рыфмы: аБаБаБ (дарэчы, некаторыя літаратуразнаўцы сексцінай лічаць толькі гэты від шасцірадкоўя). Пішацца звычайна пяцістопным або шасцістопным ямбам, аднак ужываюцца і іншыя памеры.