Свята-Успенская царква (Любанічы)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
53°29′13″ пн. ш. 26°08′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Навагрудская епархія |
Дата пабудовы | 1914 год |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Любанічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма, адзначанага ў 1838 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на чацверыковым барабане. Нізкая пяцігранная апсіда пад асобным вальмавым дахам. Уваход вырашаны двухслуповым ганкам з трохвугольным франтонам двухсхільнага пакрыцця. Плоскасныя вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Малітоўная зала 6 слупамі падзелена на 3 нефы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Успенская царква (Любанічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Любанічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Любанічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)