Свята-Міхайлаўская царква (Варонічы)
Выгляд
Славутасць | |
Царква ў імя Святога архангела Міхаіла | |
---|---|
53°34′56,31″ пн. ш. 27°46′52,57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Варонічы |
Канфесія | грэка-ўніяцкай /праваслаўная |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | Другое Пухавіцкае благачынне |
Архітэктурны стыль | Твор народнага дойлідства. |
Першае згадванне | 1716 г. |
Царква ў імя Святога архангела Міхаіла — храм у в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у 2011 г. пачата яго аднаўленне. З 2015 года ўваходзіць у 2-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Храм быў пабудаваны ў 1716 г. як уніяцкі. У 1768 годзе ў ім знаходзіўся цудадзейны абраз Боскай Маткі, што завецца «Варонічскай», у срэбнай рызе з залатой каронай (мясцовыя жыхары і цяпер яшчэ помняць пра гэты абраз). Другі храм быў збудаваны з дрэва ў 1838 г. (паводле другіх крыніц – у 1899 г.).
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі царква была зачынена, будынак паступова разбураўся. У 2011 г. па ініцыятыве нашчадка роду Плышэўскіх (служыўшых у храме ў 18–19 стст.) пачата яго аднаўленне.
Варыянтная форма назвы:
- Варонічская Свята-Міхайлаўская царква
- Свята-Міхайлаўская царква
- Храм Святога архістратыга Міхаіла
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Пухавіцкі раён. — Мінск: Беларусь, 2003. — С. 682—683.
- Праваслаўныя храмы на Пухавіччыне: Інфармацыйны даведнік. — Мар'іна Горка: Пухавіцкая цэнтральная бібліятэка; аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — 2007. — С. 10.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Варонічы |Царква Святога Міхала Арханёла - http://www.radzima.org/
- Царква ў імя Святога архангела Міхаіла (Варонічы, вёска; Пухавіцкі раён) - http://unicat.nlb.by/
- Вороничская святыня(недаступная спасылка) - http://edinenie.by/ Архівавана 20 студзеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
- Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
- Вороничская святыня / Татьяна Дашкевич // Планета — Семья. ― 2014. ― № 5. ― С. 4―9. (Пабудавана ў 1899 г.)
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 30 снежня 2018.