Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода»
Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» | |
---|---|
лат.: Saskaņa | |
Лідар | Ніл Ушакоў |
Дата заснавання | 2009 |
Штаб-кватэра | Латвія, Рыга |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, прагрэсівізм, інтэрнацыяналізм |
Інтэрнацыянал | Прагрэсіўны альянс |
Саюзнікі і блокі | Адзіная Расія |
Месцаў у Сейме Латвіі |
24 / 100 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
1 / 751 |
Сайт | www.saskana.info |
Сацыял-дэмакратычная партыя «Згода» (лат.: "Saskaņa" sociāldemokrātiskā partija, створана ў красавіку 2010 года[1]) — палітычная партыя Латвіі. Партыя ўтварылася ў выніку зліцця Партыі народнай згоды (лідар Яніс Урбановіч), партыі «Новы цэнтр» (пад кіраўніцтвам Сяргея Даўгаполава) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (старшыня Эгілс Руткоўскіс). У кіраванне партыі ўваходзяць: Яніс Урбановіч (старшыня ўправы), намкір парламенцкай фракцыі «Ц��нтр згоды» Валерый Агашын, дэпутат 9 Сейма Іван Рыбакоў, кіраўнік СДП Эгіл Руткоўскіс, былы лідар СДП Яніс Матуліс, намстаршыні фракцыі «Цэнтр згоды» ў Рыжскай думе Міхаіл Камянецкі, дэпутат Рыжскай думы Сяргей Даўгаполаў, генеральны сакратар «Новага цэнтра» Айвар Бергерс, а таксама кампазітар і даследнік Арманд Страздс.
У студзені 2011 года да партыі далучылася Даўгаўпілская гарадская партыя[2].
Зноскі
- ↑ О нас Архівавана 18 кастрычніка 2010.
- ↑ Даугавпилсская партия влилась в «Согласие»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- СОГЛАШЕНИЕ о сотрудничестве между Латвийской социал-демократической партией «СОГЛАСИЕ» и Всероссийской политической партией «ЕДИНАЯ РОССИЯ» Архівавана 6 студзеня 2011.
- В Латвии создана новая социал-демократическая партия «Согласие» Архівавана 10 красавіка 2014.
- Съезд Социал-демократической партии «Согласие» Архівавана 10 красавіка 2014.