Перайсці да зместу

Сафія Юльянаўна Альбіноўская-Мінкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафія Юльянаўна Альбіноўская-Мінкевіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 (30) лістапада 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1972(1972-06-30) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Juliusz Albinowski[d]
Муж Вітольд Мінкевіч[d]
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Уплыў Koloman Moser[d]
Член у

Сафія Юльянаўна Альбіноўская-Мінкевіч (укр.: Софі́я Юліа́нівна Альбіно́вська-Мінке́вич, польск.: Zofia Albinowska-Minkiewiczow; нар. 30 лістапада 1886, Клагенфурт, Аўстра-Венгрыя — пам. 30 чэрвеня 1972, Львоў, УССР) — польская і ўкраінская мастачка: жывапісец і графік; член Саюза мастакоў Украіны з 1939 года. Жонка архітэктара Вітольда Мінкевіча з 1922 года[2].

Нарадзілася 18 [30] лістапада 1886 года ў горадзе Клагенфурце (цяпер Клагенфурт-ам-Вертэрзэ, Аўстрыя) ў сям’я Браніславы з Ліскоўскіх і генерала Войска Польскага Юліюша Альбіноўскага[2]. З 1901 да 1906 года вучылася ў мастацкіх школах у Вене: з 1901 года — у прыватнай школе аўстрыйскага мастака Гайндрыха Штрэблева, з 1902 па 1906 год — у прыватнай школе аўстрыйскіх мастакоў Франца Хоэнберга і Фердынанда Круі. З 1906 да 1909 год пражывала ў Парыжы, дзе спачатку вучылася ў Акадэміі Каларосі, а пазней у Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў. У гэты перыяд падарожнічала па краінам Еўропы, наведала Вялікабрытанію, Бельгіб, Нідэрланды і Італію. З 1909 да 1912 год працягнула навучанне ў Вене, у Школе прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (настаўнікі па спецыяльнасці — Г. Хоэнбергер, К. Мозэр, Ф. Гумперт).

Надмагілле на сямейнай магіле.

З 1912 года жыла і працавала ў Львове дзе, акрамя жывапісу, займалася і матэматыкай, вучылася ў Цэсарска-каралеўскай політэхнічнай школе і Львоўскім ліцэі. Была актыўнай удзельніцай мастацкага жыцця горада, арганізатарам і ў 1917—1939 гадах старшынёй жаночага мастацкага аб’яднання «Саюз Львоўскіх мастачак». Таксама з 1922 да 1939 год была намеснікам старшыні «Таварыства прыяцеляў выяўленчых мастацтваў у Львове». У 1926 годзе наведала Сіцылію. Пад уражаннем ад паездкі напісала шэраг карцін, якія дэманстравала на мастацкіх выставах у Львове.

Жыла ў Львове ў доме на вуліцы Палія, 3, кватэра 5. Памерла ў Львове 30 чэрвеня 1972 года. Пахавана на Лычакоўскіх могілках (поле № 2)[3].

Працавала ў галіне станковага жывапісу у жанрах нацюрморт, пейзаж, партрэт (алей, пастэль, афорт, літаграфія, малюнак). Сярод работ:

  • «Брэтонка» (1908);
  • «Рыбалка» (1908);
  • «Жаночы партрэт» (1909);
  • «Аўтапартрэт у жоўтай хустцы» (1913);
  • «Ружы» (1920);
  • «Інтэр’ер» (1932);
  • «Цвет яблыні» (1953);
  • «Чырвоныя ружы» (1955);
  • «Кветкі» (1956);
  • «Цыкламены» (1960);
  • «Нацюрморт з ружай і кнігай» (1960);
  • «Гладыёлусы і вінаград» (1961);
  • «Сцюдзёны дзень» (1963);
  • «Стары фарфор» (1967);
  • цыклы эскізаў і літаграфій
    • «Пейзажы з Парыжа» (1907—1909);
    • «Пейзажы з Брытаніі» (1909);
    • «Краявіды з Гданьска» (1923);
    • «Пейзажы Сіцыліі» (1926).

Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1908 года, усеўкраінскіх з 1945 года, усесаюзных з 1947 года. У прыватнасці 1934 года ў Варшаве і ў 1938 годзе ў Кракаве. У 1940 годзе экспанавалася на выставе выяўленчага мастацтва заходніх абласцей Украіны і народнай творчасці гуцулаў у Маскве, у 1949 годзе на 2-й выставе твораў львоўскіх савецкіх мастакоў у Львове, у 1954 годзе на абласной выставе, прысвечанай 300-годдзю ўз’яднання Украіны з Расіяй у Львове і Кіеве, 1957 года на Юбілейнай мастацкай выставе Украінскай ССР у Кіеве і іншых. Эспаніравалася таксама ў Парыжы і Нью-Ёрку. Персанальныя выставы адбыліся ў Львове ў 1929, 1939, 1956 гадах і ў 1972 годзе пасмяротная.

Творы захоўваюцца ў Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў, Нацыянальным музеі ў Львове, Івана-Франкоўскім мастацкім музеі, прыватных калекцыях.

Зноскі

  1. Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 133. — ISBN 978-966-8955-00-6
  2. а б Інтерактивний Львів.. Архівавана з першакрыніцы 11 грудня 2020. Праверана 30 листопада 2020.
  3. Криса Л. Личаківський некрополь: путівник / Л. Криса, Р. Фіголь; Вступ. слово С. Кубів; Передмова Я.Дашкевич. — Львів: Б.в., 2006. — С. 134. — 479 с. — ISBN 966-8955-00-5.
  • Альбиновская-Минкевич, София Юлиановна // Художники народов СССР. Биобиблиографический словарь. Том 1. — Москва: Искусство, 1970. — С. 119. (руск.).
  • Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Українські радянські художники. Довідник. — Київ : Мистецтво, 1972. — С. 8—9.;
  • Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Словник художників України / за ред. М. П. Бажана (відп. ред.) та ін. — К. : Головна редакція Української Радянської Енциклопедії, 1973. — С. 10.
  • Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Митці України : Енциклопедичний довідник / упоряд. : М. Г. Лабінський, В. С. Мурза ; за ред. А. В. Кудрицького. — К. : «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — С. 21. — ISBN 5-88500-042-5.
  • Дорош А. Ю. Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Мистецтво України: енциклопедія: у 5 томах / редколегія: А. В. Кудрицький (відп. ред.) та ін. — Київ : «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1995. — Т. 1: А—В. — С. 47.;
  • Мистецтво Львова першої половини XX століття. Каталог виставки 14 квітня — 24 серпня 1994 р. — Львів. — Львів: Каменяр, 1996;
  • Ріпко О. У пошуках страченого минулого: ретроспектива мистецької культури Львова ХХ століття / О. О. Ріпко. — Львів : Каменяр, 1996. — 286 с. — ISBN 5-7745-0634-7.;
  • In propria persona. Malarzy polskich portret własny ze zbiorów Lwowskiej Galerii Obrazów: katalog wystawy. — Wydanie: Muzeum Śląskie, 1997. (польск.);
  • Дорош А. Альбіновська-Мінкевич Софія // Енциклопедія Львова / За редакцією А. Козицького та І. Підкови. — Львів : Літопис, 2007. — Т. 1: А—Ґ. — С. 55. — ISBN 978-966-7007-68-8.
  • Л. В. Іваницька. Альбіновська-Мінкевич, Софія Юліанівна // Велика українська енциклопедія : [у 30 т.] / проф. А. М. Киридон (відп. ред.) та ін. — К. : ДНУ «Енциклопедичне видавництво», 2016. — ISBN 978-617-7238-39-2.;
  • Ю. І. Молодша. Альбіновська-Мінкевич Софія Юліанівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.] ; НАН України, НТШ. — К. : Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — Т. 1 : А. — 823 с. — ISBN 966-02-2075-8.;
  • О. Ямборко Альбіновська (Альбіновська-Мінкевич) Софія Юліанівна // Словник художників України. Біобібліографічний довідник. Книга 1: А-В / [головний редактор Г. Скрипник]; НАН України, ІМФЕ імені М. Т. Рильського. — Київ: видавництво ІМФЕ, 2019. — С. 51. — ISBN 978-966-02-8960-4.