Перайсці да зместу

Сафійскі манастыр (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафійскі манастыр, 1889—91 гг.

Полацкі Сафійскі манастыр базыльянаў — колішні помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базыльянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Святой Соф’і. У пачатку XX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі зруйнавалі манастырскія карпусы.

Уніяцкі Сафійскі манастыр[1] у Полацку існаваў пры царкве Святой Соф’і з XVII стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзя побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Глаўбіц збудаваў манументальны манастырскі корпус.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) манастыр працягваў дзейнічаць. Аднак па скасаванні Берасцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі манастыр у Святога Прастола і перадалі ў валоданне Маскоўскаму патрыярхату.

Пазней будынкі манастыра прыйшлі ў заняпад і ў пачатку XX стагоддзя (да 1912 года) расійскія ўлады знішчылі помнік.

Гістарычная графіка

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя здымкі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі