Перайсці да зместу

Сара Луіз Пэйлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Луіз Пэйлін
англ.: Sarah Palin
9-ы Governor of Alaska[d]
4 снежня 2006 — 26 ліпеня 2009
Папярэднік Frank Murkowski[d]
Пераемнік Sean Parnell[d]

Нараджэнне 11 лютага 1964(1964-02-11)[1][2][…] (60 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Sarah Louise Heath
Бацька Charles Richard 'Chuck' Heath[d]
Маці Sarah 'Sally' Sheeran[d][3]
Муж Todd Palin[d][4]
Дзеці Bristol Palin[d], Piper Palin[d], Track Palin[d], Willow Palin[d] і Trig Palin[d]
Веравызнанне хрысціянства, пратэстанцтва[5], евангельскія хрысціяне[5], пяцідзясятніцтва[5], Assemblies of God[d][6], Nondenominational Christianity[d][5] і каталіцтва[6]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт sarahpalin.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Луіз Пейлін (англ.: Sarah Louise Palin, па нараджэнні Хіт (Heath); 11 лютага 1964 у Сэндпойнт, Айдаха) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі.

Дзяцінства правяла ў маленькім горадзе Wasilla (штат Аляска). Захаплялася паляваннем, паспяхова займалася баскетболам, прымала ўдзел у рэгіянальным конкурсе прыгажосці (1984 г.).

У 1987 годзе скончыла Універсітэт Айдаха, атрымала ступень бакалаўра ў галіне СМІ і паліталогіі. Займалася камерцыйнай рыбнай лоўляй, працавала рэпарцёрам на тэлебачанні.

У 1992 годзе пачала сваю палітычную кар’еру — была абрана ў гарадскі савет Уасілы. У 1996 годзе перамагла на выбарах мэра Уасілы. Праводзіла ўзважаную і паспяховую палітыку. У 1999 годзе Пэйлін была пераабрана мэрам горада і стала прэзідэнтам канферэнцыі мэраў Аляскі.

У 2002 годзе спрабавала балатавацца на пасаду віцэ-губернатара Аляскі ад Рэспубліканскай партыі, але прайграла на праймерыз.

У 2006 годзе перамагла на выбарах губернатара Аляскі і з вынікам 48,3% галасоў стала першай жанчынай-губернатарам у гісторыі штата.

У 2008 годзе ўступіла ў прэзідэнцкую кампанію, балатавалася на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША у пары з кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы Дж. Макейнам.

Пасля абрання прэзідэнтам ЗША Барака Абамы вярнулася да абавязкаў кіраўніка Аляскі. 26 ліпеня 2009 года склала з сябе паўнамоцтвы губернатара штата (да заканчэння тэрміну знаходжання на пасадзе), тлумачыла сваю адстаўку асабістымі фінансавымі цяжкасцямі.

Прадстаўляе кансерватыўны кірунак у Рэспубліканскай партыі. З'яўляецца супернікам абортаў (выхоўвае пецярых дзяцей), аднаполых шлюбаў і сэксуальнай адукацыі ў школах. Пасля адстаўкі займаецца літаратурнай дзейнасцю і выступае ў тэлевізійных шоу. Каментатар на канале Fox Business Channel і на радыё Fox News[7].