Сан-Марка (Фларэнцыя)
Славутасць | |
Сан Марка | |
---|---|
італ.: San Marco | |
| |
43°46′40″ пн. ш. 11°15′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Фларэнцыя |
Архітэктар | Мікелоца дзі Барталамеа[1] |
Першае згадванне | XIII стагоддзе |
Дата заснавання | 1869[2] |
Сайт |
polomusealetoscana.beniculturali.it/… polomusealetoscana.beniculturali.it/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сан Ма́рка (італ.: San Marco) — агульная назва комплексу, які складаецца з царквы Святога Марка (італ.: Basilica di San Marco) і жаночага манастыра, у наш час ператворанага ў музей (італ.: Museo Nazionale di San Marco). Размешчаны на плошчы Святога Марка (італ.: Piazza di San Marco) у Фларэнцыі.
Музей
[правіць | правіць зыходнік]Настаяцелем Сан Марка ў 1491—1498 гадах быў вядомы дамініканскі святар Джыралама Саванарола. Захавалася і даступная для наведвання келля, у якой ён жыў, а таксама яго партрэт, выкананы яго прыхільнікам Фра Барталамеа.
Манастыр Сан Марка ўтрымлівае вялікую колькасць прац, галоўным чынам, фрэсак, італьянскіх мастакоў эпохі Ранняга Адраджэння, у тым ліку, Фра Беата Анджэліка, Беноца Гацолі, Даменіка Гірландаё, Фра Барталамеа, Алесіа Бальдавінеці і шматлікіх іншых. Асабліва варта адзначыць працы Фра Беата Анджэліка: «Дабравешчанне», «Распяцце», «Страшны суд» і алтарны абраз «Мадонна са святымі».
Унутры манастыра захаваўся ўнікальны твор архітэктуры фларэнційскага Рэнесансу — аркада Сан Антоніа, створаная Мікелоца дзі Барталамеа. Музей Сан Марка знакаміты таксама вялікай калекцыяй рукапісаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, пабудаванай гэтым жа архітэктарам.
-
Фра Анджэліка. «Дабравешчанне» (фрэска ў калідоры музея) -
Фра Анджэліка. «Дабравешчанне» (фрэска на трэцім паверсе) -
Фра Анджэліка. «Дабравешчанне» (тэмпера ў музеі)
Зноскі
- ↑ http://www.polomusealetoscana.beniculturali.it/index.php?it/190/museo-di-san-marco-firenze
- ↑ Sistema Cultura Праверана 31 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан-Марка (Фларэнцыя)
- Pala di San Marco
- Museo di San Marco Архівавана 25 сакавіка 2011.
- Museo di San Marco
- Манастыр Сан-Марка