Санаціна
Выгляд
Санаціна (саната без распрацоўкі) — разнавіднасць санатнай формы, у якой адсутнічае распрацоўка, і якая ўжываецца ў тыповых для санатнай формы умовах (напрыклад, у першых частках цыклу).
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая разнавіднасць санатнай формы не вельмі распаўсюджана. Ужываецца яна звычайна ў творах больш «лёгкага» характару. Асноўная вобласць прымянення — уверцюра (уверцюра да оперы, балету або уверцюра як самастойны твор). Пры адсутнасці галоўнай для санатнай формы часткі — распрацоўкі, санаціна тым не менш захоўвае прыналежнасць да гэтай формы. Яна мае традыцыйны санатны тэматызм (актыўная галоўная партыя і напеўнасць пабочная) і актыўную матыўную працу, хоць бы на ўзроўні экспазіцыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).