Салпаўселькя
Салпаўселькя | |
---|---|
фін. Salpausselkä | |
60°35′24″ пн. ш. 25°23′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Салпаўсе́лькя[1], хрыбты Салпаўс (фінск.: Salpausselkä, ад фінск.: salpa — засаўка і фінск.: Selkä — хрыбет) — узвышша на поўдні і паўднёвым усходзе Фінляндыі, вышыня да 247 м.
Уяўляе сабой 3 паралельныя канцовыя марэнныя грады, якія сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Марэны Салпаўселькя цягнуцца на 550 км уздоўж паўночных берагоў Фінскага заліва і Ладажскага возера. Адлегласць паміж градамі 30—50 км. Характэрны ўзгорыста-марэнны рэльеф. Грады складзены з пясчанікаў, галечнікаў, марэннага матэрыялу.
Частка марэн знаходзіцца пад вадой, некаторыя бачныя на астравах, як Уцё (фінск.: Ut��) — самы паўднёвы населены востраў Фінляндыі. Самае буйное ўтварэнне — суседні востраў Юрма (фінск.: Jurmo), практычна цалкам уяўляе з сябе марэну з валуноў.
Для Салпаўселькі характэрныя хвойныя і мяшаныя лясы. Некаторыя рэкі (Іматра і інш.) утвараюць парогі і вадаспады.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Салпаўселькя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 115. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Reunamuodostumat Архівавана 27 верасня 2007. (фін.)
- geologia.fi — Harjut ja Salpausselat (фін.)