Саламон і Сатурн
Саламон і Сатурн | |
---|---|
Аўтар | невядома |
Мова арыгінала | старажытнаанглійская мова |
Персанажы | Саламон |
«Саламон і Сатурн» — твор англа-саксонскай літаратуры. Напісаны ў форме насычаных загадкамі дыялогаў, у якіх Саламон, наймудрэйшы кароль ізраільскай зямлі, і Сатурн, найстарэйшае бажаство рымскай міфалогіі, які апісаны ў паэме ў вобразе прынца Халдэі, дапытваюць адзін аднаго па тэмах біблейскай, рунічнай і сярэдневяковай традыцый.
Паэма ўяўляе сабой спаборніцтва загадак паміж двума персанажамі ў манеры Прамовы Альвіса і іншых падобных паэм Старэйшае Эды. У Саламоне і Сатурне, выкарыстоўваючы хрысціянскую традыцыю, як крыніцу для загадак, ход апавядання набывае даволі экзатычнае адценне, дзе распавядаецца пра паўшых анёлаў і ўжываецца малітва Ойча наш у якасці баявой замовы.
Версіі
[правіць | правіць зыходнік]Твор існуе ў трох версіях: празаічнай, у кодэксе Ноўэла, і ў дзвюх алітэрацыйных.
Адна з паэтычных версій выкарыстоўвае рунічны алфавіт, дзе самі руны сімвалізуюць адпаведныя стараанглійскія словы, якія іх абазначаюць. Адсюль мы ведаем некалькі імёнаў для пашыранага набору рунаў, якія выкарыстоўваліся ў стараанглійскім пісьменстве. Адна з загадкаў у празаічнай версіі пытае: «Хто вынайшаў літары? Меркурый-асілак!». Меркурыям тут называюць Водэна (вядомага ў старажытна-ісландскай мове, як Óðinnr альбо Одзін). Англа-саксы заўжды ідэнтыфікавалі Меркурыя з Водэнам; днём абодвух з іх з'яўлялася Серада (у англійскай мове слова Wednesday бярэ свой пачатак ад імя вышэйшага бога Одзіна).[1]
Некаторыя вучоныя надаюць паэтычнае версіі рысы ўзору арыенталізму, сыходзячы з меркаванняў, што гэткая версія адлюстроўвае нявызначанасць англійскага народа датычна сваёй культурнай прыналежнасці.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ J. S. Ryan "Othin in England: Evidence from the Poetry for a Cult of Woden in Anglo-Saxon England Folklore, Vol. 74, No. 3. (Autumn, 1963), pp. 460—480. See p.476.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адна з паэм Саламона і Сатурна (стараанглійская)