Рэгент (Вялікае Княства Літоўскае)
Рэгент (ад па-лацінску: regens — правіцель) — вышэйшая пасада ў Канцылярыях Вялікага Княства Літоўскага, адзін з сакратароў.
Рэгент Вялікай канцылярыі вядомы з 1590-х гадоў, Малой канцылярыі — з пачатку XVII ст. Рэгенты назначаліся Канцлерам (падканцлерам), пасля зацвярджаліся Вялікім князям і служылі да змены канцлера (падканцлера). Апроч цантральных рэгентаў, існавалі падобныя пасады ў земскіх і гродскіх судах, магістратах, кансысторыях і іншых дзяржаўных установах, дзе яны займаліся складаннем дакументаў і адказвалі за іх захаванасць.
У задачу рэгентаў Вялікай і Малой канцылярыяў уваходзіла ўнясенне дакументаў у Метрыку Вялікага Княства Літоўскага і выдача па запытам копій-выпісак дакументаў (пазней гэта абавязак выконвалі метрыканты). Акрамя таго, цэнтральныя рэгенты рэдагавалі і падносілі на подпіс вялікакняжацкія, канцлерскія і падканцлерскія дакументы, выконвалі абавязкі натарыусаў. У выпадку смерці Канцлера, яго абавязкі часова выконваў рэгент Вялікай канцылярыі, падканцлера — рэгент Малой канцылярыі.
З 1776 года рэгент Вялікай канцылярыі ўдзельнічаў у пасяджэннях задворнага асэсарскага суда.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэгент // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 527. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.