Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ
Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ | |
---|---|
груз. გრიგოლ კონსტანტინეს ძე ორჯონიკიძე | |
Нараджэнне |
12 (24) кастрычніка 1886[1] |
Смерць |
18 лютага 1937[2][3][…] (50 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ (груз. გრიგოლ ორჯონიკიძე; Серго; 24 кастрычніка 1886, сяло Гарэша, Кутаіская губерня, Расійская імперыя — 18 лютага 1937, Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 кастрычніка 1886 года ў сяле Гарэша Кутаіскай губерні ў сям’і дробнага двараніна.
Член РСДРП з 1903 года. Упершыню арыштаваны ў 1904 годзе за захоўванне нелегальнай літаратуры, неўзабаве адпушчаны. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў аршытаваны царскім урадам.
У 1917 годзе — член выканкама Петраградскага Савета і Петраградскага камітэта РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкага ўзброеннага паўстання. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у 1917 годзе і як член Рэўваенсавета 16-й арміі Заходняга фронту ў 1919 годзе. З 1920 года — старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). З 1926 года — старшыня ЦК ВКП(б), наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, намеснік старшыні СНК і Савета Працы і Абароны СССР. З 1930 года — старшыня ВСНГ, з 1932 года — наркам цяжкай прамысловасці СССР. З 1930 года — член Палітбюро ЦК ВКП(б).
18 лютага 1937 года скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Орджоникидзе Григорий Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Grigory Konstantinovich Ordzhonikidze // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Кутаіскай губерні
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Члены РСДРП
- Бальшавікі
- Члены КПСС
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Серго Арджанікідзэ
- Сасланыя ў Сібір
- Народныя камісары СССР
- Члены ЦВК СССР
- Марксісты
- Палітычныя псеўданімы
- Нарадзіліся ў Імерэтыі