Румыны ў Венгрыі
У наш час румыны ў Венгрыі складаюць малаважную меншасць. Паводле апошніх даных венгерскага перапісу 2011 года (які праводзіўся на аснове прынцыпу самавызначэння),[1] колькасць румын склала 35 641 чалавек ці 0,3% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, тым самым значна павялічыўшыся ў параўнанні з 8 482 чалавек ці 0,1% у 2001 годзе. Румыны жывуць галоўным чынам у гарадах і вёсках, размешчаных каля румынскай граніцы, напрыклад, у Батаньі, Элеку, Дзьюле, а таксама ў венгерскай сталіцы Будапешце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычна склалася так, што значная частка зямель сучаснай Румыніі належала каралеўству Венгрыя.
Незалежна ад факту румынскай прысутнасці ў Трансільваніі да яе заваявання венграмі (гл. паходжанне румын), першыя пісьмовыя крыніцы пра румынскія паселішчы датуюцца XIII стагоддзем. У адным з летапісаў у 1283 годзе згадваецца вёска Алатэлук, дзе жылі румыны.[2][3] «Зямля румын» (1222, 1280)[3][4][5][6] знаходзілася ў Фэгэрашы: гэта тэрыторыя згадваецца ў 1285 годзе пад іншай назвай - Олашы.[3] Упершыню нібыта румынскае імя «Ола» ў Венгрыі згадваецца ў адной з каралеўскіх хартый 1258 года.[3] У той час румыны пражывалі ў Трансільваніі, Банаце, Марамарашы і Парцыуме.
Пасля Трыянонскага дагавора Венгрыя стала практычна цалкам этнічна аднароднай дзяржавай, дзе толькі 10,4% насельніцтва складалі нацыянальныя меншасці, з якіх 6,9% былі немцамі, румын жа ў краіне пражывала каля 0,3%.
Колькасць румын у Венгрыі рэзка павялічылася на кароткі перыяд у час Другой сусветнай вайны , калі Венгрыя анексавала часткі Чэхаславакіі, Румыніі і Югаславіі. Гэтыя анексіі былі пацверджаны ў рамках Мюнхенскага пагаднення, дзвюх Венскіх арбітражаў (1938 і 1940). У прыватнасці, у Паўночнай Трансільваніі, паводле звестак венгерскага перапісу 1941 года, пражывала 53,5% венграў і 39,1% румын.[7]
Пасля Другой сусветнай вайны Венгрыя стала яшчэ больш этнічна аднароднай дзяржавай, чым падчас міжваеннага перыяду: да 1980 года ў краіне пражывала 99% венграў (гл. насельніцтва Венгрыі).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Population by nationalities, 2001 census (English) Архівавана 14 красавіка 2011.
- ↑ György Fejér, Codex diplomaticus Hungariae ecclesiasticus ac civilis, Volume 7, typis typogr.
- ↑ а б в г Tamás Kis, Magyar nyelvjárások, Volumes 18-21, Nyelvtudományi Intézet, Kossuth Lajos Tudományegyetem (University of Kossuth Lajos).
- ↑ Dennis P. Hupchick, Conflict and chaos in Eastern Europe, Palgrave Macmillan, 1995 p. 58 [1]
- ↑ István Vásáry, Cumans and Tatars: Oriental military in the pre-Ottoman Balkans, 1185-1365, Cambridge University Press, 2005, p. 28 [2](недаступная спасылка)
- ↑ Heinz Stoob, Die Mittelalterliche Städtebildung im südöstlichen Europa, Böhlau, 1977, p. 204 [3]
- ↑ Károly Kocsis, Eszter Kocsisné Hodosi, Ethnic Geography of the Hungarian Minorities in the Carpathian Basin, Simon Publications LLC, 1998, p. 116-153 [4] Архівавана 3 красавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Румыны ў Венгрыі