Перайсці да зместу

Румынска-венгерскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Румынска-венгерскія адносіны
Венгрыя і Румынія
Венгрыя
Венгрыя
Румынія
Румынія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Румынска-венгерскія адносіны (рум.: Relațiile dintre România și Ungaria, венг.: Magyarország és Románia kapcsolatai)— двухбаковыя адносіны паміж Румыніяй і Венгрыяй . Адносіны паміж краінамі пачаліся ў Сярэднявеччы . Абедзве краіны ўстанавілі свае адносіны ў 1920 годзе. Аднак абодва бакі ўсё яшчэ спрачаюцца з-за Трансільваніі, рэгіёну на паўночным захадзе Румыніі, які быў часткай Венгрыі да 1920 года.

Гістарычныя адносіны

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя адносіны паміж Румыніяй і Венгрыяй былі вельм дрэннымі. Адным з ключавых канфліктаў былі венгерска-валашскія войны, якія адбываліся ў XIV і XV стагоддзях.

Венгерскія каралі неаднаразова спрабавалі падпарадкаваць Валахію, што прыводзіла да доўгіх і крывавых канфліктаў. Напрыклад, у 1369 годзе венгерскі кароль Людовік I Вялікі пачаў вайну супраць валашскага князя Уладзіслава I, што прывяло да значных страт з абодвух бакоў.

Палітыка
Румынія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Румыніі

У XX стагоддзі адносіны паміж Румыніяй і Венгрыяй заставаліся напружанымі. Пасля Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, Трыянонскі дагавор 1920 года замацаваў за Румыніяй Трансільванію, што выклікала незадаволенасць Венгрыі. Другая сусветная вайна таксама пагоршыла адносіны паміж краінамі. У 1940 годзе Другі Венскі арбітраж перадаў Паўночную Трансільванію Венгрыі, што выклікала новыя канфлікты, напрыклад забойства ў Севернай Трансільваніі.

Пасля вайны, у перыяд сацыялізму, адносіны паміж краінамі заставаліся напружанымі. У 1970-х і 1980-х гадах дыпламатычныя спрэчкі працягваліся, асабліва з-за пытанняў этнічнай асіміляцыі венграў у Румыніі. У 1980-я гады венгерскі ўрад выказваў занепакоенасць наконт жорсткага абыходжання з венгерскай меншасцю ў Трансільваніі, што яшчэ больш пагоршыла адносіны.

Адносіны зараз

[правіць | правіць зыходнік]

25 ліпеня 2015 года прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан наведаў Трансільванію, спрэчную тэрыторыю паміж Венгрыяй і Румыніяй. Пасля візіту прэм'ер-міністр Венгрыі апублікаваў фота ў Фэйсбуку, у тым ліку металічныя эмблемы і драўляныя значкі з выгравіраванымі картай, сцягамі і геральдыкай «Вялікай Венгрыі», якія прадаюцца ў Трансільваніі, дадаўшы подпіс: «Для нас гэта Еўропа на кану". Выявы выклікалі абурэнне ў Міністэрстве замежных спраў Румыніі, якое назвала дзеянні Орбана рэвізіянізмам . [1]

  1. Румунія звинуватила прем'єра Угорщини в ревізіонізмі (27 ліпеня 2015). Праверана 27 ліпеня 2015.