Перайсці да зместу

Рамірэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Рамірэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рамірэс Сантус ду Насіменту
Нарадзіўся 24 сакавіка 1987(1987-03-24)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Бразілія Роял Спорт Клаб
2005—2006 Бразілія Жайнвілі
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Бразілія Жайнвілі 14 (3)
2007—2008   Бразілія Крузейру 32 (3)
2008—2009 Бразілія Крузейру 29 (7)
2009—2010 Партугалія Бенфіка 26 (4)
2010—2016 Англія Чэлсі 160 (17)
2016—2019 Кітай Цзянсу Сайнці 49 (11)
2019—2020 Бразілія Палмейрас 33 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Бразілія Бразілія (да 23) 9 (0)
2009—2014 Бразілія Бразілія 52 (4)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Пекін 2008 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата ПАР 2009
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 студзеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамі́рэс Са́нтус ду Насіме́нту[3] (парт.: Ramires Santos do Nascimento, МФА: [ʁaˈmiɾes ˈsɐ̃tus du nasiˈmẽtu]; нар. 24 сакавіка 1987, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2009—2014).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Рамірэс з’яўляецца выхаванцам клуба «Жайнвілі», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 года Рамірэс перайшоў у клуб «Крузейру», які заплаціў за трансфер іграка 350 тысяч долараў. Ужо ў першым сезоне Дарывал Жуніяр, галоўны трэнер «Крузейру», даверыў месца дыспетчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідарам каманды, часцей асістуючы партнёрам, аднак і знярэдку забіваючы галы.

Але найлепшым сезонам Рамірэса ў «Крузейру» стаў 2008 год, калі ігрок стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібертадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» не менш яскрава, атрымаўшы сярэбраны мяч найлепшага іграка, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразіліі.

20 сакавіка 2009 года Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай», якая заплаціла за трансфер футбаліста 7,5 млн еўра[4]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сферу інтарэсаў расійскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па яго куплі армейцы не рабілі. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бенфікі» ў матчы супраць клуба «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[5].

5 жніўня 2010 года Рамірэс дасягнуў дамоўленасці аб пераходзе ў англійскі клуб «Чэлсі», які заплаціў за трансфер паўабаронцы 22 млн еўра[6].

«Цзянсу Сайнці»

[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 2016 года «Чэлсі» абвясціў аб пераходзе Рамірэса ў кітайскі клуб «Цзянсу Сайнці»[7]. З 2018 года перастаў з’яўляца на полі, у маі 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У чэрвені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам»[8]. У лістападзе 2020 года кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны.

У верасні 2022 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразіліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабінью, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[5]. Апошнюю гульню зборнай ігрок прапусціў за дыскваліфікацыі.

«Крузейру»:

«Бенфіка»:

«Чэлсі»:

«Палмейрас»:

Зборная Бразіліі

Зноскі