Перайсці да зместу

Рамуальдас Озалас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамуальдас Озалас
літ.: Romualdas Ozolas
Дата нараджэння 31 студзеня 1939(1939-01-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 2015(2015-04-06)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык, выкладчык універсітэта, журналіст
Месца працы
lrs.lt/datos/kovo11/sign…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамуальдас Озалас (31 студзеня 1939, Ёнішкеліс — 6 красавіка 2015, Вільнюс) — літоўскі палітык і публіцыст. Актывіст руху Саюдзіс, дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі (1992—2000), выкладчык Вільнюскага ўніверсітэта.

Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года ў Ёнішкелісе. У 1957 годзе скончыў школу ў мястэчку Базіліянай Шаўляйскага раёна. З 1957 па 1962 год вывучаў філасофію ў Вільнюскім універсітэце, у 1968—1973 гадах вучыўся ў аспірантуры. З 1973 па 1989 год — выкладчык Вільнюскага ўніверсітэта. З 1965 па 1968 год працаваў спачатку адказным сакратаром, а затым рэдактарам аддзела часопіса «Kultūros barai».

Быў членам Камуністычнай партыі Літвы з 1973 па 1990 годы. З 1988 па 1990 год — член літоўскага руху за незалежнасць Саюдзіс. У 1988 годзе заснаваў нацыяналістычную арганізацыю «Вільня». З 1990 па 1991 год быў намеснікам прэм’ер-міністра Літвы разам з Альгірдасам Бразаўскасам. Уступіў у Саюз цэнтра Літвы ў 1993 годзе і быў яго старшынёй да 2000 года. У 1996 годзе быў абраны ў Сейм і заставаўся яго дэпутатам да 2000 года. З 2003 па 2007 годы ўзначальваў Нацыянальную партыю Цэнтра, у 2005 годзе перайменаваную ў Літоўскую партыю Цэнтра.

Памёр 6 красавіка 2015 года ў Вільнюсе. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.

  • Pasakojimai apie filosofiją. Vilnius 1988. ISBN 5-7900-0008-8 (Апавяданні пра філосафаў і філасофію)
  • Pirmieji atkurtosios nepriklausomybės metai. 1992 (Першыя гады адноўленай незалежнасці)
  • Atgimimo ištakose. 1997 (Ля вытокаў адраджэння)
  • Išsivadavimas. 1998 (Вызваленне)

Зноскі