Ражэр дэ Флор
Ражэр дэ Флор | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | ням.: Rutger von Blum |
Род дзейнасці | кандацьер, ваенны, Альмагавары |
Дата нараджэння | 1267[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1305[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Асеніна[d] |
Член у | |
Прыналежнасць | Арагонская карона |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ражэр дэ Флор (Roger de Flor) ці Рутгер фон Блюм (Rutger von Blum; 1267[4], Брындызі — 30 красавіка 1305[4]) — сярэднявечны кандацьер, мараход і шукальнік прыгод на сіцылійскай і візантыйскай службе. Апісанне яго жыцця склаў каталонец Рамон Мунтаньер, які служыў пад яго кіраўніцтвам; яно лягло ў грунт знакамітага каталанскага рамана «Цірант Белы».
Рутгер нарадзіўся ў Брындызі у сям’і немца-сакольнічага на службе ў сіцылійскіх уладцаў дынастыі Штаўфенаў. З 8 гадоў плаваў на галеры тампліераў, з часам уступіў у іх ордэн і камандаваў караблём. У час аблогі Акры мамелюкамі (1291) быў заўважаны за вымагальніцтвам маёмасці ў абложаных, за гэта быў выняты з ордэна і абвешчаны адрачэнцам царквы.
Далей след Ражэра выяўляецца ў Генуі, дзе на пазыковыя грошы ён набыў уласнае судна і пачаў зарабляць на жыццё пірацтвам. Сіцылійскі кароль Фрыдрых вырашыў скарыстацца ваенна-марскім досведам Ражэра і прыняў яго на сваю службу ў якасці флатаводца. Ён прымаў актыўны ўдзел у войнах Фрыдрыха з Неапалем, пакуль Кальтабелотцкі мір (1302) не пакінуў Ражэра і яго іспанскіх наймітаў (альмагавараў) без справы.
У 1303 годзе Ражэр і яго каталанская дружына па запрашэнні імператара Андроніка II прыбылі ў Канстанцінопаль, каб супрацівіцца пасоўванню асманаў на захад. Па гэтым выпадку яму была дадзена ў жонкі пляменніца імператара (дачка Івана Асеня III), а сам ён быў ганараваны тытулам вялікага дукса (а потым і кесара). У 1304 годзе каталонцы паспяхова дзеялі супраць туркаў у Малой Азіі, адваяваўшы шэраг згубленых Візантыяй гарадоў.
Ваенныя поспехі Рож ёра ўстрывожылі яго зласліўцаў (перадусім, з ліку ўплывовых пры імператарскім двары генуэзцаў), якія паспяшаліся звінаваціць яго ў драпежніцтве ў адносінах да мірных жыхароў і намеры самастойна кіраваць адваяванымі землямі. Імператар вярнуў каталонскую дружыну ў Каліўпаль, але разплаціцца з Ражэрам не захацеў ці не змог.
Падчас знаходжання ў Галіпалі Рожер узмацніў сваё войска за кошт падмацаванняў з Балкан, але апынуўся зацягнуты ў вір прыдворных інтрыг. Малады Міхаіл IX прывабіў каталанскую дружыну ў Адрыянопаль, дзе Ражэр і яго людзі былі выразаны наймітамі аланамі. У адплату прыхільнікі Ражэра паднялі мяцеж супраць імператара і занялі не толькі Фесалію, але і сумежныя вобласці.
Зноскі
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Roger de Flor // MAK
- ↑ Roger de Flor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France: open data platform — 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія ў Брытанскай энцыклопедыі
- Donald MacGillivray Nicol. The Last Centuries of Byzantium, 1261—1453. Cambridge University Press, 1993. ISBN 0-521-43991-4. Pages 128—132.
- историк)|А. А. Васильев. «История Византийской империи».