Радастаўскі сельсавет
Выгляд
Радастаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Радастава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 757 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Ра́дастаўскі сельсавет (руск.: Радостовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Радастава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радастаў. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Радастава. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радастаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2320 чалавек[2], з іх 98,7 % — беларусы, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 1757 чалавек[4].
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Радастаўскі біялагічны заказнік.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.