Перайсці да зместу

Ланькаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ланькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бялыніцкі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ланькаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 776
Плошча 125 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2232
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ла́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ланькаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рагацкі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рагач. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ланькава, сельсавет перайменаваны ў Ланькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 28 лютага 1974 года скасаваны пасёлкі Глінішча і Малінаўка[1], 21 лютага 1978 года — вёскі Васілеўшчына (злілася з вёскай Рагач), Новае Жыццё (злілася з вёскай Бор) і Каменка (злілася з вёскай Ількавічы)[2], 24 студзеня 2017 года — пасёлак Заліп’е[3], 30 жніўня 2017 года — пасёлкі Краснагор’е і Леніна[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 776 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 9 (1563).
  3. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 24 января 2017 г. № 30-3 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
  4. Решение Белыничского районного Совета депутатов от 30 августа 2017 г. № 33-5 Об упразднении сельских населенных пунктов Белыничского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.