Перайсці да зместу

Рабочы факультэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рабо́чыя факультэ́ты[1], рабфакі[1] — агульнадукацыйныя навучальныя ўстановы, якія ствараліся ў СССР у 1920—1930-я гады для падрыхтоўкі рабочых і сялян да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Першыя рабочыя факультэты ўзніклі ў 1919 годзе пры Камерцыйным інстытуце і іншых ВНУ ў Маскве. Сістэма рабфакаў заканадаўча была аформлена дэкрэтам Савета Народных Камісараў РСФСР «Аб рабочых факультэтах» ад 17 верасня 1920 года. У БССР першы рабфак быў створаны пры Горы-Горыцкім земляробчым інстытуце[1].

Існавалі індустрыяльна-тэхнічныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя, педагагічныя і іншыя рабфакі з тэрмінам навучання 3 гады (дзённыя) і 4 гады (завочныя).

Ліквідаваны ў 2-й палове 1930-х гадоў з развіццём сярэдніх школ і школ рабочай моладзі.

Зноскі