РТІ (баскетбольны клуб, Мінск)
РТІ (Мінск) | |
---|---|
Заснаваны | 1967 |
Расфарміраваны | 2003 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
|
РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]- Радыётэхнік (1967—1968)
- Буравеснік (1968—1970)
- РТІ (1970—1995)
- РТІ-РШВСМ (1995—1997)
- РТІ-АЗАА (1997—2000)
- РТІ (2000—2002)
- РТІ-РВАР (2002—2003)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у Першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў Вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў Вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцы[1].
Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзе[2][3][4].
У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
- Чэмпіён (2) 1992/1993, 1994/1995.
- Сярэбраны прызёр (5) 1993/1994, 1995/1996, 1998/1999, 2000/2001, 2002/2003.
- Бронзавы прызёр (4) 1996/1997, 1997/1998, 1999/2000, 2001/2002.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]У чэмпіянаце СССР
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | Чэмпіянат СССР | Заўвагі |
---|---|---|---|
1967-68 | Першая ліга | 7 | |
1968-69 | Першая ліга | 2 | |
1969-70 | Першая ліга | 1 | |
1970-71 | Вышэйшая ліга | 12 | |
1971-72 | Першая ліга | 1 | |
1972-73 | Вышэйшая ліга | 9 | |
1973-74 | Вышэйшая ліга | 7 | |
1974-75 | Вышэйшая ліга | 8 | |
1975-76 | Вышэйшая ліга | 8 | |
1976-77 | Вышэйшая ліга | 8 | |
1977-78 | Вышэйшая ліга | 8 | |
1978-79 | Вышэйшая ліга | 6 | |
1979-80 | Вышэйшая ліга | 9 | |
1980-81 | Вышэйшая ліга | 8 | |
1981-82 | Вышэйшая ліга | 9 | |
1982-83 | Вышэйшая ліга | 5 | |
1983-84 | Вышэйшая ліга | 10 | |
1984-85 | Вышэйшая ліга | 6 | |
1985-86 | Вышэйшая ліга | 9 | |
1986-87 | Вышэйшая ліга | 11 | |
1987-88 | Вышэйшая ліга | 7 | |
1988-89 | Вышэйшая ліга | 9 | |
1989-90 | Вышэйшая ліга | 10 | |
1990-91 | Вышэйшая ліга | 13 | |
1991-92 | Вышэйшая ліга | 9 |
У чэмпіянаце Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1992-93 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | - | Кубак Еўропы — 1/32 фіналу |
1993-94 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | - | Кубак чэмпіёнаў — 1/16 фіналу |
1994-95 | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | - | |
1995-96 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | - | |
1996-97 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | 5-е месца | |
1997-98 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Фіналіст | |
1998-99 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Кубак Корача — папярэдні раўнд | |
1999-00 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Групавы этап | |
2000-01 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Бронзавы прызёр | |
2001-02 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Групавы этап | |
2002-03 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | н/у |
Трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Аляксандравіч Панін (1967—1975)
- Рыгор Абрамавіч Гольфанд[5] (1975—1976)
- Уладзімір Міхайлавіч Колас (1976—1981)
- Аляксей Аляксеевіч Шукшын (1981—1987)
- Аляксандр Аляксандравіч Барысаў (1987—1995)
- Канстацін Мікалаевіч Шаравера (1995—1996)
- Анатоль Пятровіч Бутвілоўскі[6] (1996—1998)
- Генадзь Леанідавіч Самарскі (1998)
- Мікалай Аляксандравіч Бузлякоў (1998—1999)
- Анатоль Уладзіміравіч Якубенка (1999—2000)
- Валерый Апанасавіч Гарэлікаў (2000)
- Аляксандр Леанідавіч Папкоў (2000—2003)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Гісторыя выступленняў у вышэйшая лізе СССР
- ↑ Прызёры чэмпіянату Беларусі Архівавана 12 жніўня 2018.
- ↑ Поехали!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ Страницы истории. Чемпионат Беларуси сезона 1994/1995
- ↑ Мы о вас давненько не слыхали. Григорий Гольфанд: возвращение в детство(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ ПОТЕРИ. Умер Анатолий Бутвиловский(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.