Перайсці да зместу

Пірыхій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вершаваныя памеры
двухскладовыя
˘ ˘ пірыхій
˘ ¯ ямб
¯ ˘ харэй, трахей
¯ ¯ спандэй
трохскладовыя
˘ ˘ ˘ трыбрахій
¯ ˘ ˘ дактыль
˘ ¯ ˘ амфібрахій
˘ ˘ ¯ анапест
˘ ¯ ¯ бакхій
¯ ¯ ˘ антыбакхій
¯ ˘ ¯ амфімакр, крэтык
¯ ¯ ¯ молас
чатырохскладовыя
¯ ˘ ˘ ¯ харыямб
¯ ˘ ˘ ˘ пеон

Піры́хій (грэч. πυρρίχιος ад πυρρίχη «ваенны танец у старажытнай Грэцыі са зброяй крыцян і спартанцаў») — стапа ў антычнай (метрычнай) сістэме вершаскладання з двух кароткіх складоў. У сілаба-тоніцы пірыхіем называюць пропуск у якой-небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) аднаго метрычнага націску. Пірыхіі ў адрозненне ад спандэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па сутнасці ў вершы нялёгка знайсці «чысты» двухскладовы памер без пірыхіяў, якія могуць быць на самых розных месцах у радку (апрача апошняй стапы).